26 студзеня 2021 г. адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

26 студзеня 2021 г. адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі працы органаў архіўнай справы і справаводства, дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе і вызначаны задачы на 2021 год.

У працы калегіі прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Н.М.Філіпава, начальнікі, намеснікі начальнікаў галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама (далей – ГУЮ), кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў па архівах і справаводству галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, дырэктары дзяржаўных архіўных устаноў, работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству. Праца калегіі была арганізавана з выкарыстаннем тэхналогій відэаканферэнцсувязі.

З дакладам выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураш. У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі ГУЮ, дырэктары дзяржаўных архіўных устаноў.

На калегіі было адзначана, што нягледзячы на нязвыклыя і няпростыя ўмовы, у якіх даводзілася працаваць архівістам ў мінулым годзе, ключавыя мэты галіны па ўсіх напрамках дзейнасці былі дасягнуты. Значныя карэктывы ў намечаныя планы ўнесла пандэмія COVID-19, аднак дзякуючы прынятым мерам, накіраваным на прафілактыку і недапушчэнне распаўсюджвання інфекцыі, а таксама адказнаму стаўленню з боку работнікаў і наведвальнікаў архіваў, у справаздачны перыяд праца ўстаноў галіны не прыпынялася.

Па стане на 1 студзеня 2021 г. у дзяржаўных архівах на пастаянным захоўванні знаходзіцца 13 129 493 адз. зах. на папяровай аснове у складзе 47 597 фондаў.

За мінулы год у электронны выгляд пераведзена 3 219 вопісаў. У агульным аб’ёме вопісаў спраў адсодак даступных у электронным выглядзе складае 36%.

У 2020 годзе працягвалася рэалізацыя Плана мерапрыемстваў па забеспячэнню ў Рэспубліцы Беларусь архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Для забеспячэння прыёму электронных дакументаў у дзяржаўныя архівы з дапамогай створанай Інфармацыйнай сістэмай архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі распрацаваны Рэгламент работы інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Цэнтрам праведзена 6 семінараў для работнікаў дзяржаўных архіваў і арганізацый – крыніц камплектавання па працы з адзіным сховішчам электронных дакументаў.

Найважнейшай сферай дзейнасцi дзяржаўных архіваў з’яўляецца інфармацыйнае забеспячэнне карыстальнікаў. У 2020 годзе архівамі было выканана 21 184 запыты сацыяльна-прававога характару, 8 932 біяграфічных, 2 749 тэматычных і 278 генеалагічных запытаў. У чытальных залах архіваў працавалі 3 267 карыстальнікаў.

Мінулы год традыцыйна быў адзначаны рэалізацыяй дзяржархівамі шэрагу дакументальных выставачных і публікацыйна-выдавецкіх праектаў, многія з якіх насілі міжнародны характар. Усяго ў 2020 годзе ўстановамі галіны было арганізавана 116 выстаў, выпушчана ў свет 13 выданняў. Шэраг запланаваных архівамі на 2020 год культурна-масавых, навуковых і міжнародных мерапрыемстваў быў цалкам альбо часткова перанесены ў анлайн фармат.

У Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь унесены 91 афіцыйны геральдычны сімвал (эмблемы, сцягі, сцягі, нагрудныя знакі).

У 2020 годзе навуковымі ўстановамі галіны вялася распрацоўка 18 навукова-даследчых тэм, 11 з якіх былі завершаны. Ключавым крытэрыем ацэнкі даследаванняў выступае запатрабаванасць вынікаў у далейшай практыцы. У гэтай сувязі калегія звярнула ўвагу дзяржархіваў на неабходнасць больш актыўна ініцыяваць і вылучаць актуальныя тэмы для ўключэння ў планы правядзення навукова-даследчых работ.

Інспектарамі Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе праведзена 35 праверак выканання заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства. Асноўнымі праблемамі ў арганізацыі дакументацыйнага забеспячэння кіравання з’яўляюцца: няправільнае афармленне і рэгістрацыя дакументаў, невыкананне ўстаноўленых патрабаванняў у забеспячэнні іх захаванасці, несвоечасовае правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі і перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы.

Вострай застаецца праблема запаўняльнасці архівасховішч. Калегіяй адзначаны вопыт работы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці па пашырэнню плошчаў для далейшага камплектавання і паляпшэння ўмоў працы архівістаў.

Калегія звярнула ўвагу на тое, што пастаўленыя ў мінулым годзе перад ГУЮ Магілёўскага аблвыканкама пытанні аб неабходнасці выдзялення дадатковых плошчаў пад архівасховішчы ДА Магілёўскай вобласці і ЗДА у г. Бабруйску (у тым ліку аб забеспячэнні бюджэтнага фінансавання гэтых работ) засталіся па-за ўвагай. Не вырашаецца пытанне па пашырэнні плошчаў у ДА Гродзенскай вобласці.

На пастаяннае захоўванне дзяржаўнымі архівамі ў 2020 годзе прынята 125 419 спраў ад арганізацый–крыніц камплектавання. Калегіяй адзначана ўстойлівая тэндэнцыя да павелічэння колькасці прынятых спраў за кошт павелічэння аб’ёму прынятай дакументацыі, якая знаходзіцца на захоўванні ў арганізацыях звыш устаноўленых тэрмінаў часовага захоўвання і пазапланавага прыёму дакументаў ад ліквідаваных арганізацый.

Разам з тым у арганізацыях–крыніцах камплектавання звыш устаноўленага тэрміну часовага захоўвання знаходзіцца каля 29% спраў ад агульнай колькасці спраў, якія захоўваюцца ў гэтых арганізацыях. Вялікі аб’ём спраў, якія захоўваюцца звыш устаноўленага тэрміну часовага захоўвання, знаходзіцца ў арганізацыях–крыніцах камплектавання дзяржаўных архіваў Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Агульная колькасць спраў, якія маюць лічбавыя копіі, вырасла за мінулы год больш чым на 9 тысяч і склала 51 134 адзінкі захоўвання. Удзел у стварэнні лічбавых копій ў 2020 годзе размяркоўвалася наступным чынам: доля ў выкананні работ сіламі РТЛМСФД і ЦЛМРД склала 52%; рэспубліканскіх архіваў – 31%, абласных і занальных – 17%. Уклад абласцей у самастойнае стварэнне лічбавых копій фонду карыстання быў нераўнамерным і склаў: па Брэсцкай вобласці – 5%, Віцебскай – 64%, Гомельскай – 21%, Гродзенскай – 3,3%, Мінскай – 3,7%, Магілёўскай – 3%.

Актуальнымі з’яўляюцца пытанні, звязаныя з неабходнасцю паляпшэння якасці і ўніфікацыі сістэмных падыходаў да арганізацыі віртуальных выстаў дакументаў. У сувязі з гэтым калегія даручыла Беларускаму навукова-даследчаму цэнтру электроннай дакументацыі актывізаваць дзейнасць па распрацоўцы і ўкараненню ў практыку метадычных рэкамендацый па пытаннях арганізацыі віртуальных выстаў.

Арганізацыя доступу грамадскасці да аператыўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці архіўных устаноў набывае сёння прынцыповае значэнне. Калегія адзначыла неабходнасць павышэнне актыўнасці дзяржархіваў у прасторы супольнасці «Сайт “Архівы Беларусі”» у сацыяльнай сетцы Facebook.

У 2021 годзе ўстановам галіны трэба будзе правесці вялікую працу па вырашэнню пытанняў арганізацыі архіўнага захоўвання электронных дакументаў, каардынацыі дзеянняў дзяржорганаў па ўкараненні ў практыку работы службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання інфармацыйных сістэм захоўвання электронных дакументаў, а таксама навучанню як архівістаў, так і спецыялістаў дзяржорганаў працы з электроннымі дакументамі.

На 2021 год запланавана распрацоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. № 323-З «Аб архіўным справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь». Асобныя палажэнні Закона патрабуюць карэктыроўкі ў сувязі з сучаснымі ўмовамі працы дзяржархіваў. Плануецца абнаўленне тэрміналагічнай базы архіўнай справы і справаводства, карэкціроўка тэрмінаў захоўвання асобных архіўных дакументаў, выключэнне непрацуючых юрыдычных нормаў з Закона і інш. Важнае месца ў дадзенай працы зойме аналіз прапаноў дзяржархіваў з іх практычнага вопыту прымянення нарматыўнай базы.

У 2021 годзе перад арганізацыямі галіны стаіць задача не толькі захаваць, але і павялічыць дасягнутыя аб’ёмы рэалізацыі платных работ і паслуг, каб за кошт заробленых сродкаў умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу і, што не менш важна, накіраваць дадатковыя сродкі на павышэнне зарабатнай платы архівістаў.

Калегіяй адзначана, што гэты год патрабуе ад усёй архіўнай галіны рэспублікі інтэнсіўнай працы і набывае важнае значэнне яшчэ і ў сувязі з тым, што з’яўляецца перад’юбілейным – ў 2022 годзе будзе святкавацца 100-годдзе архіўнай службы Беларусі.

На 2021 год запланаваны комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да юбілею. У гэтай сувязі калегія заклікае ўсіх работнікаў галіны прыняць самы актыўны ўдзел і праявіць ініцыятыўнасць ў планаванні і рэалізацыі маючых адбыцца мерапрыемстваў.

Калегія таксама ўзгадніла прызначэнне Гусак Ірыны Рыгораўны на пасаду загадчыка аддзела арганізацыйна-кадравай работы дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».

Пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Выступае дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Іосіфавіч Кураш

Выступае дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Іосіфавіч Кураш

Выступае дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Яўгенавіч Рыбакоў

Выступае дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Яўгенавіч Рыбакоў

Выступае дырэктар Нацыяналага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк

Выступае дырэктар Нацыяналага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк

Выступае дырэктар Цэнтральнай лабараторыі мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Уладзімір Леанідавіч Клюйко

Выступае дырэктар Цэнтральнай лабараторыі мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Уладзімір Леанідавіч Клюйко

Выступае дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Юрый Эдуардавіч Празаровіч

Выступае дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Юрый Эдуардавіч Празаровіч

Выступае дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Юлія Сцяпанаўна Рамашка

Выступае намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Наталля Мікалаеўна Філіпава

Выступае намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Наталля Мікалаеўна Філіпава

Пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь