11 снежня 2020 г. прайшоў Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Публікацыйная дзейнасць у дзяржаўных архіўных установах”

11 снежня 2020 г. прайшоў Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Публікацыйная дзейнасць у дзяржаўных архіўных установах”, арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Семінар прайшоў на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем тэхналогій відэаканферэнцсувязі.

У працы семінара прынялі ўдзел больш за 30 работнікаў галіны, у тым ліку прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх архіўных устаноў, абласных і занальных дзяржаўных архіваў.

Адкрыў мерапрыемства начальнік аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Жалняркевіч, які ў сваім выступе даў агляд стану публікацыйнай дзейнасці ў галіне, прывёў актуальныя статыстычныя паказчыкі працы ў гэтым напрамку, закрануў пытанні нарматыўнага забеспячэння дадзенай сферы.

У рамках асноўнай праграмы з інфармацыйнымі паведамленнямі выступілі 5 дакладчыкаў.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.В. Лісейчыкаў, дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Ю.С. Рамашка і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Н.Я. Калеснік ў сваіх выступах праінфармавалі ўдзельнікаў семінара аб арганізацыйна-практычным і кадравым забеспячэнні, ключавых цяжкасцях і шляхах іх вырашэння, дасягненнях і перспектывах у рамках ажыццяўлення публікацыйнай працы ў іх архіўных установах.

Прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, вядучы навуковы супрацоўнік БелНДІДАС М.Ф. Шумейка ў сваім паведамленні закрануў праблемныя пытанні дзейнасці Археаграфічнай камісіі, указаў на неабходнасць удасканалення тэрміналагічнага археаграфічнага апарата, выпрацоўкі адзіных падыходаў да актуальнай задачы па публікацыі дакументаў у электронным выглядзе.

Загадчык аддзела археаграфіі БелНДІДАС В.С. Пазднякоў прадэманстраваў і ахарактарызаваў з пазіцый практычнага выкарыстання комплекс метадычнай літаратуры па пытаннях публікацыйнай дзейнасці, падрыхтаванай работнікамі БелНДІДАС, а таксама праінфармаваў аб перспектыўных праектах і цякучых напрацоўках інстытута ў гэтым напрамку.

У ходзе семінара шэраг пытанняў і прапаноў па ўдасканаленню і развіццю публікацыйнай дзейнасці ў архіўнай сферы таксама паступіў ад удзельнікаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Па выніках семінара будуць падрыхтаваны і апублікаваны адпаведныя рэкамендацыі.

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Публікацыйная дзейнасць у дзяржаўных архіўных установах”

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Публікацыйная дзейнасць у дзяржаўных архіўных установах”

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Публікацыйная дзейнасць у дзяржаўных архіўных установах”

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Публікацыйная дзейнасць у дзяржаўных архіўных установах”