10 снежня 2020 г. адбылося 16-е пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД

10 снежня 2020 г. адбылося 16-е пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД (далей – Кансультатыўны савет). У сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміялагічным становішчам пасяджэнне прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі.

Даведачна: Кансультатыўны савет кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД створаны Рашэннем Эканамічнага савета СНД ад імя Савета кіраўнікоў урадаў СНД 3 снежня 2004 г. “Аб стварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў”. Савет з’яўляецца органам галіновага супрацоўніцтва СНД і створаны для сумеснага разгляду актуальных пытанняў архіўнай справы і выпрацоўкі механізмаў іх вырашэння.

Беларускі бок у рамках дадзенага мерапрыемства прадстаўляў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І. Кураш.

На пасяджэнні быў абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў супрацоўніцтва (у тым ліку заслухана інфармацыя аб мерах, прынятых у дзяржавах – удзельніцах СНД у галіне архіўнай справы, накіраваных на мінімізацыю негатыўных наступстваў, выкліканых пандэміяй COVID-19, для эканомікі дзяржаў – удзельніц СНД), былі падведзены вынікі працы архіўных службаў за 2020 год і агучаны планы працы на 2021 год. Таксама было станоўча разгледжана пытанне аб далучэнні Рэспублікі Узбекістан да Кансультатыўнага савета.

У рамках пасяджэння адбыліся выбары старшыні Кансультатыўнага савета на чарговы перыяд. Аднагалосным рашэннем на дадзены пост быў абраны дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І. Кураш.