Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці выдадзены зборнік дакументаў і матэрыялаў “Праваслаўная царква на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (1944 – 1991 гг.): дакументы і матэрыялы»

Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці выдадзены зборнік дакументаў і матэрыялаў “Праваслаўная царква на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (1944 – 1991 гг.): дакументы і матэрыялы».

Усяго ў зборнік уключаны 61 дакумент, які захоўваецца ў фондах дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. Дакументы ў зборніку сістэматызаваны па сваёй тэматыцы ў 3 раздзела і прыводзяцца ў храналагічным парадку. Большасць з іх публікуецца ўпершыню.
Прадстаўленыя дакументы характарызуюць стан праваслаўных прыходаў Гродзенскай вобласці, дазваляюць прааналізаваць тэндэнцыю закрыцця праваслаўных храмаў і ліквідацыю царкоўных суполак, раскрываюць парафіяльнае жыццё праз прызму Савецкага атэізму.

Дакументы, апублікаваныя ў зборніку, даюць магчымасць прасачыць жыццё Праваслаўнай Царквы на Гродзеншчыне ў другой палове ХХ стагоддзя, кірунак палітыкі савецкай дзяржавы ў дачыненні да яе.

Зборнік з’яўляецца навукова-папулярным тэматычным выданнем і прызначаны для папулярызацыі архіўных дакументаў дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Зборнік дакументаў і матэрыялаў