5-6 лістапада 2020 г. прайшла XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дакументацыя ў інфармацыйным грамадстве: інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне дакументамі ва ўмовах глабальных выклікаў»

5-6 лістапада 2020 г. у анлайн фармаце прайшла XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дакументацыя ў інфармацыйным грамадстве: інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне дакументамі ва ўмовах глабальных выклікаў». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Еўра-Азіяцкае рэгіянальнае аддзяленне Міжнароднай рады архіваў, Федэральнае архіўнае агенцтва Расіі, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. У склад арганізацыйнага камітэта канферэнцыі увайшоў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І. Кураш.

У працы навуковага форуму прынялі ўдзел спецыялісты з больш чым дзесяці краін, у тым ліку Беларусі, Расіі, Польшчы, Кітая, Мальты, Швецыі.

Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівала пытанні справаводства і кіравання дадзенымі ва ўмовах глабальных выклікаў, лічбавай трансфармацыі архіўнай справы, актуальныя задачы прафесійнай падрыхтоўкі дакументазнаўцаў і архівістаў і інш.

В.І. Кураш у сваім прывітальным слове падкрэсліў, што працэсы інфарматызацыі, цыфравізацыі, укаранення сучасных тэхналогій з’яўляецца неад’емнай часткай усіх сфер жыцця сучаснага грамадства. Вельмі важнае значэнне яны сёння набылі і для далейшага прадуктыўнага развіцця архіўнай галіны, справаводства, дакументазнаўства. У сувязі з імклівым развіццём тэхналогій, багаццем тэарэтычных падыходаў, разнастайнасцю методык і практык укараняемых праграмных сродкаў, прынцыпова важную ролю набывае ўзаемадзеянне архівістаў розных краін, абмен вопытам і напрацоўкамі.

У рамках пленарнага пасяджэння з дакладам “Дакумент або інфармацыя? Трансфармацыя уяўленняў аб асноўным аб’екце архівазнаўства пад уплывам современных інфармацыйных тэхналогій” выступіў дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я. Рыбакоў.