2 кастрычніка 2020 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудуцца ХХ Узвышаўскія / XVIII Архіўныя чытанні


Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый
Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

запрашае на аб’яднаныя

ХХ Узвышаўскія чытанні
«БДАМЛМ ЯК СКАРБНІЦА
НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІЎНАГА ФОНДУ»
(да 60-годдзя з часу заснавання) /

XVIII Архіўныя чытанні
«УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ І ЯГО ЧАС»
(да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка),

якія адбудуцца ў Мінску 2 кастрычніка 2020 г.

Чытанні пройдуць у фармаце анлайн-канферэнцыі з далучэннем дасланых дакладаў (пры немагчымасці публічнага прачытання).

Для абмеркавання плануюцца 2 тэматычныя кірункі:

І. Літаратурны працэс ХХ ст. у святле архіўных і музейных матэрыялаў;
ІІ. Біяграфія і творчая спадчына Уладзіміра Караткевіча: пошукі і знаходкі.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 30 верасня 2020 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,
альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту.

Тэксты дакладаў будуць змешчаныя ў альманаху “Аўтограф”, задуманым у тым ліку і як пляцоўка для публікацыі матэрыялаў канферэнцый БДАМЛМ.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў для ўключэння ў выданне.

ЗАЯЎКА

удзельніка ХХ УЗВЫШАЎСКІХ / XVIII АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

2 кастрычніка 2020 г., г. Мінск

Прозвішча___________________________________________________

Імя_________________________________________________________

Імя па бацьку________________________________________________

Пасада_____________________________________________________

Поўная назва ўстановы________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________

Паштовы адрас арганізацыі____________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail_______________________________

Тэма даклада_______________________________________________