29 ліпеня 2020 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь

29 ліпеня 2020 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім было разгледжана пытанне аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Дэпартаменце і рэспубліканскіх архіўных установах у першым паўгоддзі 2020 г.

Калегіяй адзначана, што ў першым паўгоддзі 2020 г. дзейнасць Дэпартамента і архіўных устаноў была накіравана на своечасовы і якасны разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Калегіяй рэкамендавана архіўных установам ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; сістэматычна разглядаць стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб на пасяджэннях дырэкцый архіўных устаноў.

На пасяджэнні калегіі таксама было ўзгоднена прызначэнне на пасаду галоўнага бухгалтара дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» Курнеўскай В.Ч.