У БелНДІДАС выйшлі Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы і прымяненню пералікаў дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь з указаннем тэрмінаў захоўвання

У БелНДІДАС выйшлі Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы і прымяненню пералікаў дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь з указаннем тэрмінаў захоўвання.

Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць парадак распрацоўкі, ўстанаўлення (зацвярджэння), падтрымання ў актуальным стане, адмены, прымянення пералікаў тыповых дакументаў, ведамасных пералікаў дакументаў і пералікаў дакументаў недзяржаўных арганізацый з указаннем тэрмінаў захоўвання. Раскрываюцца прызначэнне і сфера распаўсюджвання розных відаў пералікаў, класіфікацыйныя схемы, якія выкарыстоўваюцца пры іх распрацоўцы, звеннасць пералікаў, парадак вызначэння тэрмінаў захоўвання дакументаў і інш. Прызначаны для арганізацый усіх форм уласнасці і арганізацыйна-прававых форм.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэл. для даведак: 286-75-19.

Кошт выдання без перасылкі – 8 рублёў 80 капеек, з перасылкай – 11 рублёў 10 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.