У БелНДІДАС выйшлі Метадычныя рэкамендацыі па камплектаванні дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь дакументамі недзяржаўных арганізацый

У БелНДІДАС выйшлі Метадычныя рэкамендацыі па камплектаванні дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь дакументамі недзяржаўных арганізацый.

Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны з улікам патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь» і Правіл работы дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Рэкамендацыі вызначаюць агульны падыход да арганізацыі работы дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь па камплектаванню дакументамі недзяржаўных арганізацый, а таксама пабудове прававых адносін паміж імі. Прызначаны для выкарыстання ў працы дзяржаўных архіваў, недзяржаўных арганізацый.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэл. для даведак: 286-75-19.

Кошт выдання без перасылкі – 3 рублі 65 капеек, з перасылкай – 5 рублёў 75 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.