На сайце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці размешчана віртуальная выстава “АТЭСТАТ СТАЛАСЦІ”

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную выставу дакументаў “АТЭСТАТ СТАЛАСЦІ”.

“Атэстат сталасці” – так да нядаўняга часу называлі атэстат аб поўнай сярэдняй адукацыі. Афіцыйна гэта назва дакумента існавала ў СССР да 1962 года. Яна дасталася нам у спадчыну з Расійскай імперыі, дзе з 1872 года гімназісты атрымлівалі атэстат сталасці. Сёння пасля экзаменаў ва ўрачыстай абстаноўцы выпускнікі атрымліваюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

Урачыстая і ў той жа момант кранальная і хвалюючая цырымонія ўручэння атэстатаў і развітанне са школай пройдзе сёлета 10-11 чэрвеня. Шмат цёплых слоў у адрас выпускнікоў прагучыць у гэты дзень. Наперадзе ў кожнага з іх свая дарога. Удачы і шчасця, дарагія выпускнікі!

Віртуальная выстава дакументаў

Віртуальная выстава дакументаў

Віртуальная выстава дакументаў

Віртуальная выстава дакументаў

Віртуальная выстава дакументаў

Віртуальная выстава дакументаў