У адпаведнасці з загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2020 № 14 у 2020 годзе праводзіцца прафесійны конкурс “Лепшы архівіст Беларусі”

У адпаведнасці з загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2020 № 14 у 2020 годзе праводзіцца прафесійны конкурс “Лепшы архівіст Беларусі”.

У адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе “Лепшы архівіст Беларусі” (docx, 37 Кб) правядзенне конкурсу будзе ажыццяўляцца ў два этапы. Першы этап па тэме “Беларусь памятае” праводзіцца завочна з 5 чэрвеня па 1 верасня 2020 года па прадстаўляемых конкурсных работах. Пры напісанні работ могуць выкарыстоўвацца дакументы як дзяржаўных архіваў, так і сямейных архіваў.

Правядзенне другога этапу адбудзецца на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» 29-30 верасня 2020 г. у выглядзе самапрэзентацыі ўдзельнікаў («візітная картка») і прэзентацыі конкурсных работ, а таксама выканання практычных заданняў.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца работнікі дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь і тэрытарыяльных (гарадскіх і раённых) архіваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія маюць стаж працы ў архівах не менш за год.