Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці прыняў удзел у праекце «Лісты Перамогі»

Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці прыняў удзел у праекце «Лісты Перамогі».
Для размяшчэння ў адкрытым доступе на сайце https://pismapobedy.ru у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці былі выяўлены і прадастаўлены лічбавыя копіі 16 лістоў ваенных гадоў з фондаў архіва. Праект шырока асвятляецца Аб’яднанай рэдакцыяй маскоўскіх СМІ “Масква медыя”, ВГТРК. У міжнародным праекце актыўны ўдзел прымаюць шматлікія профільныя ўстановы і арганізацыі (архівы, музеі, бібліятэкі і інш.), а таксама грамадзяне, у сямейных архівах якіх захаваліся лісты ваенных гадоў.

«Лісты Перамогі»