Да 75-годдзя Вялікай Перамогі дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў “Вяртанне да мірнага жыцця”

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў “Вяртанне да мірнага жыцця”.

На выставе прадстаўлены каля 25 дакументаў, фатаграфій, артыкулаў з абласной газеты “Зара”, якія сведчаць аб расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкодзе, аб працы па аднаўленні разбуранай ў гады акупацыі народнай гаспадаркі, аднаўленні работы прадпрыемстваў і арганізацый, аб удзеле насельніцтва ў станаўленні мірнага жыцця.

З выставай можна азнаёміцца на сайце Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.