Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь выступіў у якасці суарганізатара Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе беларускага народа”

23 красавіка 2020 г. адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе беларускага народа”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі. У лік афіцыйных суарганізатараў дадзенага навуковага форуму ўвайшоў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ).

Урачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне прайшло ў фармаце анлайн відэаканферэнцыі. У рамках пленарнага пасяджэння з дакладам “Дзейнасць Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне” выступіў дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк.

Праца секцый канферэнцыі была арганізавана ў завочным фармаце. Свае даклады прадставілі работнікі НАРБ: навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Т.Н. Агеенка («Выкананне запытаў па дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны: з вопыту работы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь»), намеснік загадчыка аддзела публікацый, кандыдат гістарычных навук С.В. Кулінок (“Дзейнасць Паўночна-Заходняй групы пры ЦК КП(б)Б і СНК БССР (сакавік-верасень 1942 г»)”), загадчык аддзела публікацый М.М. Скамарошчанка (“Выкарыстанне пячатак у справаводстве Беларускага штаба партызанскага руху (1942-1944 гг.)”).

Крыніцы:
https://hist.bsu.by/faculty/novosti-fakulteta/8523-mezhdunarodnaya-nauchnaya-konferentsiya-velikaya-otechestvennaya-vojna-v-sudbe-belorusskogo-naroda-23-24-aprelya-2020-g-minsk.html

Дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк пад час анлайн відэаканферэнцыі