Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь стаў партнёрам праекта «Лісты Перамогі»

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь стаў партнёрам праекта “Лісты Перамогі”: для размяшчэння ў адкрытым доступе на аднайменным сайце былі прадастаўлены лічбавыя копіі 13 дакументаў з фондаў архіва.

“Лісты Перамогі” – інтэрактыўны праект, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, мэтай якога з’яўляецца стварэнне агульнадаступнага электроннага архіва лістоў ваенных гадоў і размяшчэнне яго ў адкрытым доступе на сайце pismapobedy.ru.

У міжнародным праекце актыўны ўдзел прымаюць шматлікія профільныя ўстановы і арганізацыі (архівы, музеі, бібліятэкі і інш.), а таксама грамадзяне, у сямейных архівах якіх захаваліся лісты ваенных гадоў. Зайшоўшы на сайт, любы жадаючы праз спецыяльную форму можа запоўніць інфармацыйную анкету і загрузіць алічбаваныя лісты.

Тысячы сабраных у рамках праекта лістоў салдат і афіцэраў, працаўнікоў тылу, санітарак і ўрачоў, ваенных журналістаў і многіх іншых удзельнікаў і відавочцаў падзей таго часу стануць не толькі беспрэцэдэнтным актам мемарыялізацыі памяці, але і неацэнным рэтраспектыўным комплексам крыніц для вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выяўлена значная колькасць падобных дакументаў. Праца ў рамках гэтага праекта будзе працягнута.

Крыніцы:
https://pismapobedy.ru/partners
http://narb.by/rus/news/~year__m20=2020~page__m20=1~news__m20=676