Адкрыццё новай віртуальнай выставы на ютуб-канале «БГАНТД Минск»

На ютуб-канале «БГАНТД Минск» з’явілася новая віртуальная выстава. Яна прысвечана дакументам і матэрыялам даследванняў аб’ектаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі. У відэаслайдах прадстаўлена вычарпальная інфармацыя пра ўсе дакументы па тэме і прадэманстравана больш за два дзесяткі дакументаў з пяці фондаў архіва. Для спрашчэння працы карыстальнікаў усе дакументы пазначаны выходнымі дадзенымі (фонд, вопіс, нумар справы, нумар старонак).

Азнаёміцца з выставай можна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=BCHvrH5glyU

Падпісацца на канал «БГАНТД Минск»: https://www.youtube.com/channel/UCty8GMe46z-OMBRzih6uEEw

Відэаслайд