У БелНДІДАС выдадзены зборнік дакументаў “Архівы Беларусі ва ўмовах распрацоўкі і ўкаранення ўніфікаваных сістэм дзяржаўнага справаводства (1960-1991 гг.)”

У БелНДІДАС выдадзены зборнік дакументаў “Архівы Беларусі ва ўмовах распрацоўкі і ўкаранення ўніфікаваных сістэм дзяржаўнага справаводства (1960-1991 гг.)”.

У зборніку публікуюцца дакументы і матэрыялы, якія адлюстроўваюць ролю архіўных органаў і ўстаноў БССР у справе ўкаранення і ўдасканалення адзінай дзяржаўнай сістэмы справаводства, дзяржаўнай сістэмы дакументацыйнага забеспячэння кіравання ў практыку работы органаў улады і кіравання Рэспублікі ўсіх узроўняў, што аказала пазітыўны ўплыў на павышэнне якасці ствараемых дакументаў, якімі камплектаваліся дзяржаўныя архівы. Гістарычныя крыніцы, большая частка якіх публікуецца ўпершыню, ахопліваюць прыкладна трыццаць гадоў, пачынаючы з перадачы дзяржаўных архіваў з вядзення МУС БССР у падпарадкаванне Савету Міністраў Рэспублікі і завяршаючы стварэннем Рэспублікі Беларусь.

Прызначаны для архівістаў, гісторыкаў, студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэл. для даведак: 286-02-05.
Кошт выдання без перасылкі – 20 рублёў 09 капеек, з перасылкай – 23 рублі 19 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.