Віртуальная выстава акварэляў архітэктара Вальмена Аладава з’явілася на ютуб-канале Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі

Віртуальная выстава акварэляў архітэктара Вальмена Аладава з’явілася на ютуб-канале Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Акварэлі, пераважна пейзажнага характару, захоўваюцца ў фондзе 293 асабістага паходжання (фонд В. М. Аладава) і датуюцца 1949-2009 гадамі. Па большай частцы гэта замалёўкі Нарачанскай прыроды і захаваныя на паперы фрагменты падарожжаў архітэктара ў Крым, Германію, Расію.

Як выказваецца сам Вальмэн Мікалаевіч, які адзначыў у лютым свой 90-гадовы юбілей:”Задумка павінна быць намалявана”.

Характэрна, што агучана віртуальная выстава музычным творам “Разгубленыя пошукі”, які напісаў не менш вядомы Бацька архітэктара, кампазітар Мікалай Аладаў.

Задума і ўвасабленне віртуальнай выставы належыць Вераніцы Мусвідас, загадчыцы аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў БДАНТД. Вераніка Аляксандраўна адзначае, што, услед за віртуальнай выставай, у архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі, хутка з’явіцца і цалкам рэальная выстава акварэляў Вальмена Аладава. Кожны жадаючы зможа азнаёміцца з яе экспазіцыяй у будынку БДАНТД па адрасе: вул. Кірыла і Мяфодзія, 4.

Спасылка на віртуальную выставу: https://www.youtube.com/watch?v=YWZga4H12ZY