Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Паважаныя карыстальнікі!

Перад тым, як адправіць электронны зварот, азнаёмцеся з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да зваротаў. Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб: Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца прыбывання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • поўнае наіменаванне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі маецца), упаўнаважанага падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас пошты, які ўказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца прыбывання) грамадзяніна альбо месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, усталяваных Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“. Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якім):
  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Асноўная тэматыка запытаў у дзяржаўныя архівы Рэспублікі Беларусь:

1. Удзел у партызанскім і падпольным руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Па дадзеных запытах варта звяртацца ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь http://narb.by/rus/services

2. Ўсталяванне радаводу, пошук звестак аб нараджэнні, шлюбу, смерці па метрычным кнігам рэлігійных устаноў (выконваюцца ў парадку аказання ПЛАТНЫХ ПАСЛУГ):
  • тэрыторыі былых Мінскай (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мінскі, Мазырскі, Навагрудскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слуцкі паветы), Магілёўскай (Быхаўскі, Гомельскі, Гарэцкі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Аршанскі, Рагачоўскі, Сенненскі, Чаўскі, Чэрыкаўскі паветы) і беларускіх частак Віцебскай (Веліжскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дзвінскі, Дрысенскі, Лепельскі, Полацкі, паветы) і Віленскай (Вілейскі, Дзісненскі, Лідскі, Ашмянскі паветы) губерняў Расійскай імперыі). Для выканання запытаў, якія тычацца вышэйзгаданых тэрыторый, можна звярнуцца з пісьмовай заявай у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі http://niab.by/newsite/ru (ўзоры заяў, прэйскуранты коштаў на паслугі http://niab.by/newsite/ru/zaprosy-i-uslugi), альбо запоўніць форму электроннага звароту (запыту);
  • тэрыторыя былой Гродзенскай (Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Пружанскі, Слонімскі паветы) губерніі Расійскай імперыі. Для выканання запытаў, якія тычацца вышэйзгаданых тэрыторый, можна звярнуцца з пісьмовай заявай у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна (niab_grodno@tut.by), альбо запоўніць форму электроннага звароту (запыту).
3. Пражыванне на тэрыторыі былой Польскай рэспублікі (1919 – 1939 гг.). Удзел у выбарах у Сейм і Сенат Польскай рэспублікі (1919 – 1939 гг.). Прызыў у польскую армію (1919 – 1939 гг.) (Выконваюцца ў парадку аказання ПЛАТНЫХ ПАСЛУГ):
  • тэрыторыя былых Палескага ваяводства (беларуская частка: цэнтр г. Брэст; Брэсцкі, Драгічынскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі паветы) і Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Для выканання запытаў, якія тычацца вышэйзгаданых тэрыторый, можна звярнуцца з пісьмовай заявай у Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (oblgosarhiv@brest.by), альбо запоўніць форму электроннага звароту;
  • тэрыторыя былых Навагрудскага ваяводства (цэнтр г. Навагрудак; Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі паветы), Ваўкавыскага і Гродзенскага паветаў Беластоцкага ваяводства. Для выканання запытаў, якія тычацца вышэйзгаданых тэрыторый, можна звярнуцца з пісьмовай заявай у Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці в (grodnooblarhiv@mail.grodno.by), альбо запоўніць форму электроннага звароту;
  • тэрыторыя былых Браслаўскага, Вілейскага, Дзісенскага, Маладзечанскага, Пастаўскага, Ашмянскага і Свянцянскага паветаў Віленскага ваяводства і Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. Для выканання запытаў, якія тычацца вышэйзгаданых тэрыторый, можна звярнуцца з пісьмовай заявай у Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна (inolt@archmol.by), альбо запоўніць форму электроннага звароту.
4. Пытанні, звязаныя з дзейнасцю дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь, вядзеннем справаводства ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, парушэннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства. Аформіць запыт