Установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» (БелНДІДАС)


Напрамкі дзейнасці

  • Развіццё тэорыі дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі і крыніцазнаўства
  • Комплексны аналіз дакументацыі ў органах кіравання і іншых арганізацыях
  • Вызначэнне шляхоў скарачэння патокаў дзелавых папер, уключаючы стварэнне сістэмы уніфікацыі дакументаў
  • Распрацоўка навуковых прынцыпаў публікацыі дакументаў і матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
  • Даследаванне праблем гісторыі Беларусі, яе дзяржаўнасці і культуры
  • Аналіз эканомікі архіўнай справы
  • Арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
  • Выданне сумесна з Археаграфічнай камісіяй Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь “Беларускага археаграфічнага штогодніка”
  • Арганізацыйнае і навуковае забеспячэнне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасцях “Дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства” і “Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання” праз аспірантуру і суіскальніцтва