Аддзел па архівах, справаводстве і юрыдычнай экспертызе галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама

Кантактная інфармацыя

Адрас: вул. Першамайская, 71, 212030, г. Магілёў, Беларусь
Тэлефоны: (Коды: міжнародны 375 222; па Беларусі 8 0222) 28 73 09, 32 73 03, 22 72 51, факс 22 36 20
E-mail: upravlenie_m@mail.ru
Час працы: панядзелак – пятніца 8.00 -17.00

Начальнік аддзела: Клінцова Юлія Станіславаўна

Напрамкі дзейнасці

  • арганізацыя працы па фарміраванні Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі вобласці, забеспячэнню захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў
  • аналіз стану архіўнай справы і справаводства ў вобласці і рэгуляванне іх развіцця ў рамках рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі
  • арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва абласнымі і занальнымі дзяржаўнымі архівамі, тэрытарыяльнымі (гарадскімі і раённымі) архівамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў
  • каардынацыя дзейнасці арганізацый вобласці ў сферы архіўнай справы і справаводства, аказанне ім арганізацыйна-метадычнай дапамогі ва ўдасканаленні архіўнай справы і справаводства, узаемадзеянне па гэтых пытаннях з органамі мясцовага кіравання і самакіравання
  • кантроль за рэалізацыяй нарматыўных прававых актаў па архіўнай справе і справаводстве, ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за выкананнем заканадаўства па архіўнай справе і справаводстве на тэрыторыі вобласці
  • выдача заключэнняў аб адпаведнасці або неадпаведнасці эскізаў сімволікі грамадскіх аб’яднанняў вобласці, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, патрабаванням, якія прад’яўляюцца для праходжання афіцыйнай геральдычнай экспертызы ў Геральдычным Савеце пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь