Аддзел архіўных устаноў, натарыята і загсаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама

Кантактная інфармацыя

Адрас: вул. Леніна, 11, 224005, г. Брэст, Беларусь
Тэлефон/факс: (Коды: міжнародны 375 162; па Беларусі 8 0162) 21 33 86
Час працы: панядзелак – пятніца 8.30-13.00, 14.00-17.30

Начальнік аддзела: Кралько Наталля Міхайлаўна

Напрамкі дзейнасці

  • арганізацыя работы па камплектаванні дзяржаўных і тэрытарыяльных (гарадскіх або раённых) архіваў вобласці, забеспячэнні пастаяннага захоўвання дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду, іх ўліку і выкарыстання
  • аналіз стану архіўнай справы і справаводства ў вобласці і рэгуляванне іх развіцця ў рамках рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі
  • арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзяржаўнымі і тэрытарыяльнымі (гарадскімі або раённымі) архівамі вобласці
  • каардынацыя дзейнасці арганізацый вобласці ў сферы архіўнай справы і справаводства, аказанне ім арганізацыйна-метадычнай дапамогі ва ўдасканаленні архіўнай справы і справаводства, узаемадзеянне па гэтых пытаннях з органамі мясцовага кіравання і самакіравання
  • кантроль за рэалізацыяй нарматыўных прававых актаў і выкананнем заканадаўства па архіўнай справе і справаводстве на тэрыторыі вобласці
  • ведамасны кантроль за дзейнасцю дзяржаўных архіваў, за выключэннем фінансава-гаспадарчай