Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна»


Гістарычная даведка

11 лютага 1940 г. быў арганізаваны Дзяржаўны архіў Вілейскай вобласці.

У сувязі з акупацыяй тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць архіва была часова спыненая, яго дакументы былі вывезены на тэрыторыю Расіі. У ліпені 1944 г. архіў аднавіў сваю працу ў г. Вілейцы.

У верасні 1944 г. Вілейская вобласць была перайменавана ў Маладзечанскую, у сувязі з чым Дзяржаўны архіў Вілейскай вобласці перайменаваны ў Дзяржаўны архіў Маладзечанскай вобласці і пераведзены ў г. Маладзечна.

У студзені 1960 г. Маладзечанская вобласць была ліквідавана і Дзяржаўны архіў Маладзечанскай вобласці быў рэарганізаваны ў Філіял Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ў г. Маладзечна, які стаў камплектавацца дакументамі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі Вілейскага, Валожынскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці. 11 лістапада 1963 г. у сувязі з ліквідацыяй дзяржаўных раённых архіваў дакументальны фонд Філіяла дзяржархіва Мінскай вобласці ў г. Маладзечна быў узбуйнены.

20 верасня 1996 г. Філіял Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ў г. Маладзечна быў перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна. З 28 чэрвеня 2001 г. архіў называўся ўстанова “Занальны дзяржаўны архіў” г. Маладзечна.

З ліпеня 2012 г. архіў стаў называцца ўстанова “Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна”.