Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»


Характарыстыка фондаў

Колькасць фондаў: 1 150 фондаў, 168 179 адзінак захоўвання

Храналагічны перыяд: з 1943 г. па цяперашні час

Тэрытарыяльны ахоп: Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мсьціслаўльскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны Магілёўскай вобласці

Склад фондаў:

На захоўванні маюцца дакументы фондаў раённых Саветаў і выканаўчых камітэтаў, іх аддзелаў і камісій, што раскрываюць гісторыю гаспадарчага развіцця раёнаў, якія змяшчаюць звесткі аб працы выбарчых камісій і выніках выбараў, акты аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Сярод дакументаў планавых і статыстычных органаў маюцца планы развіцця, якія паказваюць дынаміку росту гаспадаркі раёнаў.

Дзейнасць органаў правасуддзя, нагляду за законнасцю, натарыята адлюстроўваецца ў дакументах раённых судоў, пракуратур, натарыяльных кантор.

Стан адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны і культурнага ўзроўню насельніцтва адлюстраваны ў фондах аддзелаў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, культуры.

Сістэма спажывецкай кааперацыі прадстаўлена фондамі раённых спажывецкіх таварыстваў.

Дакументы фондаў зямельных аддзелаў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, машынна-трактарных станцый, калгасаў, саўгасаў характарызуюць працэсы пасляваеннага аднаўлення і развіцця сельскай гаспадаркі раёнаў.

У фондах аддзелаў камунальнай гаспадаркі маюцца дакументы па добраўпарадкаванні гарадоў і пасёлкаў.

Развіццё прамысловасці адлюстравана ў дакументах вытворчага аб’яднання “Крычаўцэменташыфер”, Крычаўскага заводу гумовых вырабаў, Клімавіцкага камбіната будматэрыялаў і Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода.

Дакументы па асабовым складзе 7 арганізацый Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў, ліквідаваных у сувязі з аварыяй на ЧАЭС, перададзеныя ў раённыя архівы Чэрыкава і Краснаполля.

Маецца калекцыя дакументаў па асабовым складзе ліквідаваных устаноў зоны камплектавання архіва.

Паступіла калекцыя лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і нанесенай імі шкоды грамадзянам, калектыўным гаспадаркам (калгасам), грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (ЧДК) па Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Мсціслаўскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім раёнах БСССР, перададзеных з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.