Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

2017 год

Ліпень

2 95 гадоў з дня нараджэння Вагнера Генрыха Матусавіча (1922 – 2000), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
3 Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
  110 гадоў з дня нараджэння Лабанка Уладзіміра Елісеевіча (1907 – 1984), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, Героя Савецкага Саюза
6 80 гадоў з дня нараджэння Драчова Пятра Мікалаевіча (1937 – 2005), беларускага графіка
7 135 гадоў з дня нараджэння Купалы Янкі (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч) (1882 – 1942), класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі
  130 гадоў з дня нараджэння Шагала Марка Захаравіча (1887 – 1985), беларускага і французскага мастака, ураджэнца Віцебска
  45 гадоў назад (1972) у Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу
10 75 гадоў з дня нараджэння (1942) Клімука Пятра Ільіча, лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза
  45 гадоў назад (1972) адкрыты Купалаўскі мемарыяльны запаведнік на радзіме Янкі Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага раёна
11 85 гадоў з дня нараджэння Анікейчыка Анатоля Аляксандравіча (1932 – 1989), скульптара, народнага мастака Беларусі
17 100 гадоў з дня нараджэння Баткоўскага Сяргея Барысавіча (1917 – 1995), беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі
20 95 гадоў з дня нараджэння Волкава Георгія Андрэевіча (1922 – 2000), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі
  85 гадоў з дня нараджэння (1932) Боўта Івана Іванавіча, беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі
22 80 гадоў з часу выхаду (1937) пастановы ЦВК СССР аб заснаванні ў Міску Беларускага інстытута фізічнай культуры (з 1992 г. Акадэмія фізічнага выхавання і спорту, з 2001 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, з 2003 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
25 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Смольскага Дзмітрыя Браніслававіча, кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
27 140 гадоў з дня нараджэння Перцава Уладзіміра Мікалаевіча (1877 – 1960), гісторыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  115 гадоў з дня нараджэння Самцэвіча Сямёна Андрэевіча (1902 – 1985), мікрабіёлага, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
28 205 гадоў з дня нараджэння Крашэўскага Юзафа Ігнацы (1812 – 1887), пісьменніка, гісторыка, публіцыста, грамадскага дзеяча
29 40 гадоў з часу адкрыцця (1977) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі
30 95 гадоў з дня нараджэння Ралько Уладзіміра Антонавіча (1922 – 2006), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (у 1950 – 1992 гг. старшыня калгаса “Аснежыцкі” Пінскага раёна)
31 215 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната Іпалітавіча (1802 – 1889), геолага, мінеролага, удзельніка вызваленчага руху ў Беларусі і Францыі, нацыянальнага героя Чылі
  200 гадоў з дня нараджэння Храпавіцкага Ігната Яўстахавіча (1817 – 1893), беларускага фалькларыста і грамадскага дзеяча

***

60 гадоў назад (1957) у Мінску адбылося адкрыццё Дзяржаўнага мастацкага музея БССР (з 1993 г. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь)

50 гадоў назад (1967) створаны Ваўкавыскі завод па вытворчасці сухіх дзіцячых малочных прадуктаў (прадукцыя пачала выпускацца з 1970 г., цяпер Ваўкавыскае адкрытае акцыянернае таварыства “Беллакт”)



2017

Жнівень

1 80 гадоў з дня нараджэння Яфімава Юрыя Міхайлавіча (1937 – 1991), дырыжора, народнага артыста Беларусі
2 115 гадоў з дня нараджэння Барыкіна Емяльяна Ігнатавіча (1902 – 1951), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
  90 гадоў з часу выхаду (1927) першага нумара газеты “Советская Белоруссия” (да 30 верасня 1937 г. выдавалася на рускай мове пад назвай “Рабочий”, з кастрычніка 1941 г. па ліпень 1944 г. мела назву “Савецкая Беларусь”)
  85 гадоў з часу прыняцця (1932) пастановы СНК БССР аб ажыццяўленні ўсеагульнай сямігадовай адукацыі
3 115 гадоў з дня нараджэння Кожара Ільі Паўлавіча (1902 – 1967), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
4 100 гадоў з дня нараджэння Брыля Янкі (Івана Антонавіча) (1917 – 2006), народнага пісьменніка Беларусі
  95 гадоў назад (1922) Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб стварэнні Цэнтральнага архіва БССР (Цэнтрархіў БССР)
  70 гадоў з дня нараджэння Селешчука Мікалая Міхайлавіча (1947 – 1996), беларускага мастака
5 110 гадоў з дня нараджэння Самуйлёнка Эдуарда Людвігавіча (1907 – 1939), беларускага пісьменніка
  95 гадоў з дня нараджэння Шах-Парон Алімпіяды Іванаўны (1922 – 2009), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
  70 гадоў з дня нараджэння Скалабана Віталя Уладзіміравіча (1947–2011), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста
6 60 гадоў з дня нараджэння (1957) Пінігіна Мікалая Мікалаевіча, беларускага тэатральнага рэжысёра
7 85 гадоў з дня нараджэння (1932) Мальдзіса Адама Восіпавіча, беларускага літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча
8 105 гадоў з дня нараджэння Чарнышэвіча Аркадзя Дзмітрыевіча (1912 – 1967), беларускага пісьменніка
9 115 гадоў з дня нараджэння Панамарэнкі Панцеляймона Кандратавіча (1902 – 1984), савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з арганізатараў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху
  100 гадоў з дня заснавання (1917) “Звязды”, штодзённай грамадска-палітычнай газеты
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Паўлавай Ніны Міхайлаўны, артысткі балета, народнай артысткі Беларусі
11 110 гадоў з дня нараджэння Бараноўскага Аляксея Аляксандравіча (1907–1970), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
12 100 гадоў з дня нараджэння Кісялёва Ціхана Якаўлевіча (1917 – 1983), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі
17 110 гадоў з дня нараджэння Стомы Здзіслава Францавіча (1907 – 1992), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
19 105 гадоў з дня нараджэння Мікуліча Барыса Міхайлавіча (1912 – 1954), беларускага пісьменніка
22 100 гадоў з дня нараджэння Шчарбакова Георгія Барысавіча (1917 – 1989), рэжысёра, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
23 100 гадоў з дня нараджэння Панчанкі Пімена Емяльянавіча (1917 – 1995), народнага паэта Беларусі
25 85 гадоў з дня нараджэння Анісовіча Генадзя Анатольевіча (1932 – 2003), вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
  85 гадоў з дня нараджэння Макаля Петруся (Пятра Міхайлавіча) (1932 – 1996), беларускага паэта
27 95 гадоў з дня нараджэння Махнача Алеся (Аляксандра Іванавіча) (1922 – 2001), драматурга, заслужанага работніка культуры Беларусі

***

85 гадоў назад (1932) пачата будаўніцтва Магілёўскага аўтамабільнага завода (пабудаваны ў 1935 г. як аўтарамонтны завод, у 1940 – 1941 гг. авіяцыйны маторабудаўнічы, з 1946 г. лакамабільны, з 1956 г. завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання, з 1966 г. уваходзіць у вытворчае аб’яднанне “БелаўтаМАЗ”, цяпер Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.Кірава – філіял адкрытага акцыянернага таварыства “БелАЗ”)



2017

Верасень

3 90 гадоў з дня нараджэння Адамовіча Алеся (Аляксандра Міхайлавіча) (1927 – 1994), беларускага пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Войціка Віктара Антонавіча, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
6 225 гадоў з дня нараджэння Грыгаровіча Івана Іванавіча (1792 – 1852), беларускага гісторыка, археографа і мовазнаўца, аўтара першага беларускага археаграфічнага зборніка “Беларускі архіў старажытных грамат”
  110 гадоў з дня нараджэння Рахленкі Леаніда Рыгоравіча (Гдальевіча) (1907 – 1986), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
8 110 гадоў з дня нараджэння Балоціна Ісідара Міхайлавіча (сапр. Балотны Ізраіль Рувімавіч) (1907 – 1961), спевака, народнага артыста Беларусі
  95 гадоў з дня нараджэння Малішэўскага Альгерда Адамавіча (1922 – 1989), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  25 гадоў назад (1992) адкрылася прадстаўніцтва Арганізацыі аб’яднаных нацый у Рэспубліцы Беларусь
9 75 гадоў з часу прыняцця (1942) пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР аб стварэнні Беларускага штаба партызанскага руху (дзейнічаў да 14 лістапада 1944 г.)
10 110 гадоў з дня нараджэння Сплашнова Сяргея Іванавіча (1907 – 1979), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
11 110 гадоў з дня нараджэння Сікорскага Сяргея Іванавіча (1907 – 1960), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
14 25 гадоў з часу выдання (1992) пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (БелВАК) пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
15 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Масумян Бэлы Амікаўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі
16 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Луцэнкі Барыса Іванавіча, рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
  80 гадоў з дня нараджэння (1937) Мядзведзя Аляксандра Васілевіча, спартсмена і трэнера, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Беларусі
17 105 гадоў з дня нараджэння Танка Максіма (сапр. Скурко Яўген Іванавіч) (1912 – 1995), грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, народнага паэта Беларусі
  95 гадоў з дня нараджэння Калесніка Уладзіміра Андрэевіча (1922 – 1994), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі
19 220 гадоў з дня нараджэння Сухадольскага Януара Іванавіча (1797 – 1875), беларускага мастака-баталіста
  50 гадоў назад (1967) заснаваны Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік (цяпер Полацкі нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік)
20 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Каўкі Аляксея Канстанцінавіча, беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча
22 45 гадоў з часу заснавання (1972) у Стаўбцоўскім раёне Коласаўскага заказніка, у склад якога ўваходзяць філіялы літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Смольня, Альбуць, Ласток, Бервянец
27 140 гадоў з дня нараджэння Прыляжаева Мікалая Аляксандравіча (1877 – 1944), вучонага ў галіне арганічнай хіміі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
  120 гадоў з дня нараджэння Яўнзем Ірмы Пятроўны (1897 – 1975), беларускай і расійскай спявачкі, збіральніцы народных песень, заслужанай артысткі Беларусі
  115 гадоў з дня нараджэння Палонскага Самуіла Уладзіміравіча (1902 – 1955), кампазітара і харавога дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
  65 гадоў з часу стварэння (1952) Слуцкага краязнаўчага музея
30 125 гадоў з дня нараджэння Верас Зоські (сапр. Сівіцкая Людвіка Антонаўна) (1892 – 1991), беларускай пісьменніцы і грамадска-культурнага дзеяча

***

70 гадоў з часу адкрыцця (1947) Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (створаны на базе Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра)



2017

Кастрычнік

1 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Мдзівані Андрэя Юр’евіча, кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі
6 Дзень архівіста
7 85 гадоў з дня нараджэння Пташнікава Івана Мікалаевіча (1932 – 2016), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
8 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Анісімава Аляксандра Міхайлавіча, галоўнага дырыжора Беларускай філармоніі, народнага артыста Беларусі
10 60 гадоў з дня нараджэння (1957) Дранько-Майсюка Леаніда Васілевіча, беларускага паэта
15 120 гадоў з дня нараджэння Пігулеўскага Мікалая Мікалаевіча (1897 – 1967), спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  110 гадоў з дня нараджэння Сабаленкі Рамана Карпавіча (1907 – 1975), беларускага пісьменніка
17 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Чаргінца Мікалая Іванавіча, беларускага пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, заслужанага работніка Міністэрства ўнутраных спраў СССР
21 140 гадоў з дня нараджэння Афанасьева Якава Мікітавіча (1877 – 1937), глебазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, пад кіраўніцтвам якога праведзены даследаванні глеб і складзена першая глебавая карта Беларусі
24 115 гадоў з дня нараджэння Стальмакова Юрыя Міхайлавіча (1902 – 1958), кінарэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
25 90 гадоў з дня нараджэння (1927) Сідзельнікавай Галіны Феліксаўны, дыктара радыё, заслужанай артысткі Беларусі
28 105 гадоў з дня нараджэння Шабуні Канстанціна Іванавіча (1912 – 1984), гісторыка, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
29 110 гадоў з дня нараджэння Аляксеевай Ларысы Філалогаўны (1907 – 1998), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
30 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Елізар’ева Валянціна Мікалаевіча, балетмайстра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
31 105 гадоў з дня нараджэння Пшыркова Юльяна Сяргеевіча (1912 – 1980), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

***

60 гадоў з пачатку работы (1957) Гомельскай абласной студыі тэлебачання (з 1980 г. перадачы вядуцца ў каляровым адлюстраванні)



2017

Лістапад

2 Дзень памяці
3 135 гадоў з дня нараджэння Коласа Якуба (сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч) (1882 – 1956), класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі
  110 гадоў назад (1907) створана Гродзенскае таварыства аматараў драматычнага і музычнага мастацтва “Муза”
  90 гадоў назад (1927) у Мінску адбылася закладка ўніверсітэцкага гарадка
  85 гадоў з дня нараджэння (1932) Ліштвана Івана Іванавіча, вучонага ў галіне фізікахіміі торфу, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
  45 гадоў назад (1972) у Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу
4 130 гадоў з дня нараджэння Гартнага Цішкі (сапр. Жылуновіч Зміцер Хведаравіч) (1887 – 1937), беларускага пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча
6 90 гадоў назад (1927) у Мінску ўступіў у лік дзеючых гарбарны завод “Бальшавік” (з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне”)
7 100 гадоў (1917) з пачатку Кастрычніцкай рэвалюцыі
  95 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Мікалая Яўсеевіча (1922 – 2001), вучонага-медыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
9 115 гадоў з дня нараджэння Сакалоўскага Несцера Фёдаравіча (1902 – 1950), беларускага кампазітара, хормайстра, фалькларыста, аўтара музыкі Дзяржаўнага гімна Беларусі
13 140 гадоў з дня нараджэння Нікольскага Мікалая Міхайлавіча (1877 – 1959), гісторыка-усходазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  120 гадоў з дня нараджэння Аркадзьева (сапр. Цівунчык) Аркадзя Станіслававіча (1897 – 1969), акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
  120 гадоў з дня нараджэння Данілава Паўла Аўрамавіча (1897 – 1975), беларускага рэжысёра, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  25 гадоў назад (1992) прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”
14 205 гадоў з дня нараджэння Багрыма Паўлюка (Паўла Восіпавіча) (1812 – 1891), беларускага паэта
  115 гадоў з часу выдання (1902) у Мінску газеты “Северо-Западный край” (выходзіла да 21 снежня 1905 г.)
  110 гадоў з дня нараджэння Ларчанкі Міхася (Міхаіла Рыгоравіча) (1907 – 1981), беларускага крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
15 150 гадоў з часу заснавання (1867) Магілёўскага музея пры губернскім статыстычным камітэце – аднаго з першых афіцыйных музеяў у Беларусі (дзейнічаў да 1919 г.)
  70 гадоў з дня нараджэння (1947) Ярмоленкі Анатоля Іванавіча, беларускага эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі
18 115 гадоў з дня нараджэння Машары Міхася (Міхаіла Антонавіча) (1902 – 1976), беларускага пісьменніка
  105 гадоў з дня нараджэння Кавалёва Паўла Нічыпаравіча (1912 – 1995), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
19 60 гадоў з дня нараджэння (1957) Скорыкава Мікалая Мікалаевіча, беларускага эстраднага спевака, заслужанага артыста Беларусі
20 300 гадоў з дня нараджэння Каніскага Георгія (1717 – 1795), беларускага і ўкраінскага пісьменніка, палітычнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі
  115 гадоў з дня нараджэння Воінава Аляксандра Пятровіча (1902 – 1987), архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага будаўніка Беларусі
22 80 гадоў з дня нараджэння (1937) Златавай Людмілы Іванаўны, спявачкі, народнай артысткі Беларусі
  70 гадоў з часу заснавання (1947) Баранавіцкай трыкатажнай фабрыкі (да 1956 г. існавала як трыкатажная арцель “Камунарка”)
24 115 гадоў з дня нараджэння Арэхвы Мікалая Сямёнавіча (1902 – 1990), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторыка, заслужанага работніка культуры Беларусі
26 100 гадоў з часу стварэння (1917) Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, фарміраванне Савета народных камісараў
27 150 гадоў з дня нараджэння Жалтоўскага Івана Уладзіслававіча (1867 – 1959), беларускага і рускага архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ганаровага акадэміка Акадэміі навук Беларусі

***

105 гадоў назад (1912) заснавана Мінскае таварыства сяброў музыкі (існавала па 1917 г.)

90 гадоў з часу адкрыцця (1927) у Мінску першага ў рэспубліцы хлебазавода

85 гадоў назад (1932) уступіў у лік дзеючых Гомельскі дрэваапрацоўчы камбінат (цяпер Гомельскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Гомельдрэў”)

65 гадоў назад (1952) на Круглай плошчы (зараз плошча Перамогі) у Мінску пачалося ўзвядзенне помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны

50 гадоў з часу выхаду (1967) першага нумара газеты “Вечерний Минск”
 

2017

Снежань

2 115 гадоў з дня нараджэння Вольнага Анатоля (сапр. Ажгірэй Анатоль Іўсцінавіч) (1902 – 1937), беларускага паэта, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  100 гадоў назад (1917) у Брэст-Літоўску заключана пагадненне аб часовым спыненні ваенных дзеянняў паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блоку
3 105 гадоў з дня нараджэння Турбіна Мікалая Васілевіча (1912 – 1998), селекцыянера-генетыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
  80 гадоў з дня нараджэння (1937) Бічэль-Загнетавай Дануты Янаўны, беларускай паэтэсы
4 105 гадоў з дня нараджэння Русецкага (сапр. Бурдзялёў) Аляксея Сцяпанавіча (1912 – 2000), беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі
  90 гадоў з часу ўстанаўлення (1927) СНК БССР ганаровага звання “Народны артыст БССР”
  90 гадоў з часу ўстанаўлення (1927) СНК БССР ганаровага звання “Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР”
5 70 гадоў з дня нараджэння (1947) Разанава Алеся (Аляксандра Сцяпанавіча), беларускага паэта
8 145 гадоў з дня нараджэння Канановіча Канстанціна Юльянавіча (1872 – 1954), беларускага ўрача і вучонага ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі, арганізатара першай у СССР санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Гомелі
  90 гадоў з дня нараджэння Карпілава Віктара Рыгоравіча (1927 – 1994), беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
9 95 гадоў з часу адкрыцця (1922) Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея
14 115 гадоў з дня нараджэння Крылова Уладзіміра Іванавіча (1902 – 1994), вучонага-матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
17 115 гадоў з дня нараджэння Шапашніка Барыса Львовіча (1902 – 1985), беларускага інжынера, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі
20 55 гадоў назад (1962) на Гомельскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе імя 50-годдзя БССР пабудаваны першы ў Беларусі цеплаход на падводных крылах
22 95 гадоў з дня нараджэння (1922) Васілевіч Алены Сямёнаўны, беларускай пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі
23 155 гадоў з часу заснавання (1862) Мінскага навуковага таварыства ўрачоў (з мэтай вывучэння санітарнага стану медыцынскага абслугоўвання і прафілактыкі захворванняў у Мінску і Мінскай губерні)
  95 гадоў з дня нараджэння Ладыгінай Вольгі Барысаўны (1922 – 2008), заслужанага архітэктара Беларусі
  80 гадоў з дня нараджэння Пятрова Міхаіла Уладзіміравіча (1937 – 2005), акцёра, народнага артыста Беларусі
24 110 гадоў з дня нараджэння Шыбнёва Анатоля Дзям’янавіча (1907 – 1990), беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
  35 гадоў з дня адкрыцця (1982) Магілёўскага мастацкага музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі
25 Ражство Хрыстова (каталіцкае)
  100 гадоў з дня нараджэння Заранок Таццяны Піліпаўны (1917 – 2007), актрысы, народнай артысткі Беларусі
  80 гадоў з дня нараджэння (1937) Герлавана Барыса Федасеевіча, тэатральнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі
  55 гадоў назад (1962) адбылося ўзбуйненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларусі (са 123 раёнаў створана 77)
27 105 гадоў з дня нараджэння Караля Уладзіміра Адамавіча (1912 – 1980), архітэктара, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага будаўніка Беларусі, народнага архітэктара СССР
28 95 гадоў з дня нараджэння Антонава Ігната Пятровіча (1922 – 2015), неўрапатолага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, народнага ўрача Беларусі
29 175 гадоў з дня нараджэння Лунца Восіпа Лазаравіча (1842 – 1930), беларускага ўрача, заснавальніка першага ў Беларусі дзіцячага процітуберкулёзнага санаторыя ў в. Навінкі Мінскага раёна
  45 гадоў назад (1972) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка была ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў
30 95 гадоў назад (1922) І Усесаюзны з’езд Саветаў прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік

***

155 гадоў назад (1862) на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая лінія чыгункі Парэчча – Гродна як частка Пецярбургска – Варшаўскай чыгункі

115 гадоў назад (1902) створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, нацыянальная партыя леванародніцкага кірунку (з 1903 г. Беларуская сацыялістычная грамада)

95 гадоў назад (1922) пачаў выходзіць штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Полымя”

90 гадоў назад (1927) створана аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў “Полымя” (існавала да 27 мая 1932 г.)

90 гадоў з пачатку дзейнасці (1927) у Заходняй Беларусі рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі “Змаганне” (дзейнічала да 30 жніўня 1930 г.)