Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску»

Навукова-даведачны апарат

Колькасць вопісаў — 1 553

Сістэма каталогаў архіва

Сістэматычны каталог 17 003 карт.
Электронны сістэматычны каталог 6 485 карт.
Каталог па гісторыі дзяржаўных устаноў 4 502 карт.
Каталог па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню 771 карт.
Імянны каталог 117 карт.
Электронны імянны каталог 1 641 карт.

Дапаможныя даведачныя картатэкі

На грамадзян, вывезеных у Германію ў гады ВАВ 13 200 карт.
На габрэяў, расстраляных у гады ВАВ 21 580 карт.
На грамадзян, якія выехалі ў Польшчу ў пасляваенныя гады 925 карт.
На рэпрэсаваных грамадзян, якія пражывалі ў Пінскай вобласці 3 520 карт.
Домаўладанняў па г. Пінску і раёнах Пінскай вобласці 2 010 карт.
На жыхароў г. Пінска 1939-1941гг. 8 016 карт.
Назваў і перайменаванняў вуліц г. Пінска 601 карт.
Паводле рашэнняў і пастановаў судоў 82 077 карт.
Ліквідаваных устаноў 1 112 карт.
Аб выдзяленні зямельных участкаў для будаўніцтва гаражоў 6 793 карт.
Аб выдзяленні зямельных участкаў арганізацыям 15 862 карт.
Аб ўводзе аб’ектаў у эксплуатацыю 2 295 карт.

Даведачна-інфармацыйны фонд архіва

559 адз. зах.

Навукова-даведачная бібліятэка архіва

2 585 адз. зах.

Асноўны кніжны фонд – кнігі і брашуры на рускай і беларускай мовах – 1 233 асобнікаў. Газетна-часопісны фонд – 494 камплектаў газет мясцовых перыядычных выданняў, 858 асобнікаў (132 гадавых камплектаў) часопісаў «Савецкія архівы», «Айчынныя архівы», «Гістарычны архіў», «Пытанні архівазнаўства», «Архівы і справаводства».

Бібліятэка ўключае даведачную літаратуру: Вялікая Савецкая Энцыклапедыя; Беларуская Энцыклапедыя; Рэспубліка Беларусь. Энцыклапедыя; Эцыклапедыя гісторыі Беларусі; Энцыклапедыя. Гарады і вескі Беларусі (Гомельская, Брэсцкая, Магілеўская, Мінская вобласці); Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. (Віцебская, Брэсцкая, Магілеуская вобласці).

У складзе бібліятэкі – зборы Законаў, Указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, сабранні Дэкрэтаў, Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пастаноў урада Рэспублікі Беларусь, матэрыялы з’ездаў, канферэнцый, гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць» г. Пінска, Драгічынскага, Іванаўскага, Лунінецкага, Пінскага, Столінскага раёнаў, даведнікі па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню.