Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы»


Гістарычная даведка

11 лютага 1940 г. быў створаны Дзяржаўны архіў Баранавіцкай вобласці.

У перыяд нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. праца архіва была прыпынена.

У 1954 г. у сувязі з ліквідацыяй Баранавіцкай вобласці архіў быў рэарганізаваны ў Баранавіцкі гарадскі дзяржаўны архіў.

У лістападзе 1963 г. на базе шэрагу раённых і Баранавіцкага гарадскога дзяржаўных архіваў быў створаны Філіял Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў г. Баранавічы.

У верасні 1996 г. архіў пераўтвораны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы. З 22 мая 2001 г. ён называўся “Навукова-метадычная ўстанова “Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы”.

У сакавіку 2012 г архіў перайменаваны ў Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы”.