Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Барысаве»


Гістарычная даведка

11 лістапада 1963 г. на базе Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Халопеніцкага, Плешчаніцкага раённых і Барысаўскага гарадскога дзяржаўных архіваў быў створаны Філіял дзяржархіва Мінскай вобласці ў г. Барысаве.

У 1996 г. філіял перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Барысаве. У сферу яго абслугоўвання ўвайшлі горада Барысаў і Жодзіна, а таксама Барысаўскі, Крупскі і Лагойскі раёны.

З 28 чэрвеня 2001 г. архіў стаў называцца “Установа “Занальны дзяржаўны архіў” г. Барысаў.

З 20.03.2012 архіў называецца Ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Барысаве»