Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»

Навукова-даведачны апарат

Колькасць вопісаў — 2 630

Спіс фондаў
Спіс фондаў дзяржархіву з указаннем іх размяшчэння ў архівасховішчах
Паказальнік да лістоў фондаў (галіновы) – 1 511 карт.

Сістэма каталогаў архіва

Сістэматычны каталог 55 413 карт.

Дапаможныя даведачныя картатэкі

Неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзян 882 карт.
Уліку дзеючых арганізацый 257 карт
Уліку ліквідаваных арганізацый 1 354 карт.
Гісторыі дзяржустаноў 1 054 карт.

Дапаможныя ўнутрыархіўныя даведнікі

Па арганізацыі, ўзбуйненні і рэарганізацыі саўгасаў і калгасаў Воранаўскага, Іўеўскага, Лідскага, Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага і былых Радунскага і Юрацішкаўскага раёнаў

Аб наяўнасці ў філіяле дакументаў па асабоваму складу ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Воранаўскага, Іўеўскага, Лідскага, Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага і былых Радунскага і Юрацішкаўскага раёнаў

Пералік рашэнняў аб выдзяленні зямельных участкаў установам, арганізацыям, прадпрыемствам па дакументах Лідскага гарвыканкама за 1944-1982 гады

Памятка аб перайменаванні вуліц у г. Лідзе

Спіс асоб, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій (па дакументах Лідскага райфінаддзела)

Пералік выяўленых дакументаў, якія тычацца Рускай Праваслаўнай царквы, у фондах занальнага дзяржархіву ў г. Лідзе

Пералік «Картаграфічныя матэрыялы ў фондах занальнага дзяржархіва»

Даведка па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню – абслугоўваемых філіялам раёнаў па стане на 1 студзеня 1993 года

Даведнік аб натарыяльных дакументах, якія знаходзяцца на захоўванні ў занальным дзяржархіве ў г. Лідзе

Дапаможнік

Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе. Кароткі даведнік па фондах (1944-2011). Ліда, 2012 (на рускай мове)

Даведнік

Вуліцы горада Смаргоні. Гісторыя перайменаванняў у дакументах (1945-1996 гг.). Даведнік. Ліда, 2016.

Даведачна-інфармацыйны фонд архіва

744. адз. зах.

Даведачна-інфармацыйны фонд архіва складаюць нарматыўныя дакументы і метадычныя дапаможнікі, матэрыялы навуковых канферэнцый, артыкулы і іншыя матэрыялы па архіўнай справе і справаводстве, апублікаваныя і неапублікаваныя ў друку.

Навукова-даведачная бібліятэка архіва

318 адз. зах.
53 камплекта часопісаў, 206 падшывак раённых газет

Аснову кніжнага фонду складаюць зборнікі законаў СССР, БССР, даведнікі па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню, даведнікі, грамадска-палітычная, навуковая літаратура, энцыклапедычныя і даведачныя выданні.