Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры»


Гістарычная даведка

У 1922 г. у г. Мазыры было арганізавана павятовае аддзяленне Цэнтральнага архіва Беларусі.

У 1924 г. арганізаваны акруговы архіўны аддзел пры прэзідыуме Мазырскага акруговага выканаўчага камітэта, інакш Мазырскі акруговы архіў.

У 1938 г. быў створаны Палескі абласны архіў, на базе якога ў 1954 г. створаны Мазырскі гарадскі дзяржаўны архіў.

У 1963 г. гардзяржархіў ператвораны ў філіял дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў г. Мазыры, пераназваны ў 1996 г. занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры

З 2001 г. – установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры».