Установа «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (БДАМЛМ)

Характарыстыка фондаў

Колькасць фондаў: 528 фондаў, 129 873 адзінкі захоўвання; 718 музейных прадметаў

Храналагічны перыяд: з 1812 г. па цяперашні час (асобныя матэрыялы – копіі дакументаў ХІІІ–XIX стст.).

Тэрытарыяльны ахоп:

  • былыя Віленская, Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні Расійскай імперыі
  • Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
  • Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР)
  • Рэспубліка Беларусь
  • іншыя краіны: Літва, Латвія, Польшча, Расія, Аўстралія, Чэхія, ЗША, Францыя, Англія (у калекцыях дакументаў аддзела рукапісаў Беларускага музея імя І. Луцкевіча ў Вільні і фатаграфій Б. Шоў; фондах прадстаўнікоў беларускай эміграцыі і дыяспары, інш.)

Склад фондаў:

Большую частку фондаў архіва-музея складаюць фонды асабістага паходжання дзеячаў культуры Беларусі, дакументы якіх ахопліваюць перыяд XIX–XX стст. Найбольш раннія з іх прадстаўлены дакументамі М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, Я. Брайцава, З. Верас, І. Грыгаровіча, А. Гурыновіча, Ю. Дрэйзіна, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца (К. К. Кастравіцкага), Я. Лучыны, А. Неканда-Трэпкі, Б. Эпімах-Шыпілы і інш.

Сучасная беларуская проза адлюстравана ў асабістых фондах А. Адамовіча, А. Асіпенкі, С. Баранавых, Я. Брыля, В. Быкава, Я. Дылы, Л. Калюги, В. Карпава, А. Карпюка, М. Клімковіча, У. Караткевіча, Я. Коласа, Н. Лобана, М. Лынькова, Я. Маўра, І. Мележа, Б. Мікуліча, Р. Мурашкі, А. Пальчэўскага, В. Пташнікава, Р. Сабаленкі, М. Стральцова, Я. Скрыгана, І. Новікава, І. Шамякіна, Ф. Шынклера і інш. На захоўванні маюцца фонды паэтаў А. Александровіча, К. Буйло, В. Віткі, С. Грахоўскага, У. Дубоўкі, Я. Журбы, А. Куляшова, Я. Купалы, І. Ласкова, Е. Лось, М. Лужаніна, М. Машары, Я. Пушчы, П. Панчанкі, А. Пысіна, М. Танка, М. Хведаровіча і інш. Беларуская драматургія прадстаўлена фондамі К. Губарэвіча, І. Козела, А. Фурмана, П. Макаля, А. Петрашкевіча, Я. Шабана і інш. Разнастайныя дакументы знаходзяцца ў фондах літаратуразнаўцаў і літаратурных крытыкаў А. Бабарэка, Г. Бярозкіна, Я. Барычэўскага, Л. Бэндзе, А. Каўкі, У. Калесніка, М. Ларчанка, С. Ліхадзіеўскага, А. Мальдзіса, С. Майхровіча, В. Мачульскага, Е. Мазалькова, Д. Палітыкі, гісторыка і літаратуразнаўца Н.Ермаловіча і інш.

Тэатральнае мастацтва прадстаўлена фондамі артыстаў і рэжысёраў сталічных і абласных тэатраў. Гісторыя тэатра імя Я. Купалы адлюстравана ў дакументах аб жыцці і дзейнасці С. Бірылы, В. і Б. Владамірскіх, А. Галіны, У. Дзядзюшка, Ф. і. І. Ждановіч, Р. Кашэльнікавай, Г. Макаравай, Е. Міровіча, П. Малчанава, Б. Платонава, П. Пекура, Л. Рахленка, Л. Ржэцкай, С. Станюты і інш.; тэатра імя Я. Коласа – Т. Бандарчык, С. Казіміраўскага, З. Канапелька, В. Куляшова, А. Мельдзюковай, Е. Радзялоўскай, Ц. Сяргейчыка, А. Труса, С. Хацкевіча і інш.; тэатра ім. М. Горкага – А. Абуховіч, Д. Арлова, Г. Качаткова, А. Кістова, А. Клімавай, Л. Крук, К. Кулакова, Р. Янкоўскага і інш.; майстроў опернага мастацтва – Л. Александроўскай, І. Балоціна, С. Друкер, Р. Млодэк, В. Скарабагатава, І. Сарокіна і інш. Тэатральная крытыка і тэатразнаўства прадстаўлены дакументамі Г. Барышэва, А. Есакова, К. і А. Саннікавых, Я. Рамановіча, У. Няфёда і інш.

Фонды кампазітараў Л. Абеліёвіча, С. Аксакава, А. Багатырова, Ю. Бельзацкага, Г. Вагнэра, Я. Глебава, В. Залатарова, Д. Лукаса, І. Любана, П. Падкавырава, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Я. Цікоцкага, А. Турэнкова, Г. Цітовіча, Н. Чуркіна і інш., музыказнаўцаў Ю. Дрэйзіна, Д. Жураўлёва, С. і Н. Нісневічэй, Л. Мухарынскай ілюструюць гісторыю музычнай культуры.

Развіццё выяўленчага мастацтва адлюстроўваюць асабістыя фонды мастакоў і скульптараў А. Астаповіча, І. Ахрэмчыка, Г. Бараноўскай, М. Блішча, В. Волкава, А. Глебава, А. Грубэ, М. Дучыца, Б. Звінагродскага, А. Кашкурэвіча, Я. Красоўскага, Л. Лейтмана, М. Лісоўскага, Б. Малкіна, А. Марыкса, Я. Мініна, Я. Нікалаева, А. Паслядовіч, В. Сахненка, С. Селіханава, Н. Тарасікава, А. Тычыны, В. Чернабрысава, А. Шаўчэнкі і інш.; мастацтвазнаўцаў. М. Кацера, П. Герасімовіча, Ф. Лейтман, С. Палееса і інш.

Кінамастацтва прадстаўлена фондамі рэжысёраў А. Гутковіча, У. Корша-Сабліна, В. Турава, В. Чацверыкава, кіназнаўцаў Е. Бондаравай, І. Рэзніка.

У БДАМЛМ захоўваюцца унікальныя і асабліва каштоўныя дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай культуры. Сярод іх: запісная кніжка бацькі пісьменніка і мастака К. Каганца за 1813-1864 гг. з аўтографамі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.; «Беларускі архіў старажытных грамат», падрыхтаваны І. Грыгаровічам, з яго прадмовай (Ч. 2, 1825); Царкоўны прыходскі летапіс Дукорскай Петрапаўлаўскай царквы (1886-1918 гг.); «Беларуская хрэстаматыя», падрыхтаваная Б. Эпімах-Шыпілай ў 1889-1931 гг.; рукапіснае выданне студэнтаў-народавольцаў Пецярбургскага універсітэта – часопіс «Гоман» (1884 г.): этнаграфічныя запісы А. Гурыновіча і яго лісты маці (1890-1894 гг.); паштоўкі М. Багдановіча ў газету «Наша Ніва» (1909 г.) і брату Льву (1914 г.); аўтографы з калекцыі, сабранай А. Ельскім (н-р, ліст М. Кастамарава да А. Кіркору за 1888 г. і інш.); (фотаздымкі М. Багдановіча, яго бацькоў і братоў (1892-1910 гг.); ліст М. Шагала з Парыжа Ю. Пэну [1927-1928 гг.]; лісты і фатаграфіі. М. Горкага; лісты да М. Ісакоўскага і А. Твардоўскага (1942-1969 гг.); лісты. Д. Шастаковіча (1968-1972 гг.); калекцыя фотаздымкаў Б. Шоў (1930–ыя гг.) і інш.

Дзейнасць прадстаўнікоў эміграцыі адлюстравана ў фондах пісьменнікаў Ю. Віцьбіча, М. Сяднёва, літаратуразнаўца А. Адамовіча, спевакоў В. Селяха і. М. Забэйды-Суміцкага, грамадскага і культурнага дзеяча А. Алехніка, у калекцыях дакументаў беларускіх эмігрантаў, сабраных Я. Запруднікам, В. Кіпелем, М. Шведзюком. Звесткі аб жыцці беларускай дыяспары за мяжой ўтрымліваюцца ў дакументах фондаў спевака з ЗША Данчыка (Б. Андрусішына); дзеячаў культуры і навукі Польшчы – пісьменніка С. Яновіча, літаратуразнаўца Б. Белаказовіча, гісторыка Ю. Туронка, кампазітара Я. Тарасевіча, а таксама Латвіі – паэта і перакладчыка. П. Сокала (Масальскага), мастака В. Целеша і інш.

Многія фонды дзеячаў культуры Беларусі ўтрымліваюць дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістыя фонды Л. Александроўскай, М. Аляксеева, Л. Аляксеевай, А. Арсенкі, А. Астапенкі, Д. Астапенкі, А Астрэйкі, І. Ахрэмчыка, А. Бачылы, Л. Бэндзе, М. Бергера, І. Балоціна, Т. Бандарчык, В. Владамірскага, П. Волкадаева, В. Вольскага, В. Гарбука, І. Гітгарца, А. Грубэ, І. Гурскага, А. Гутковіча, І. Денісенкі, С. Друкер, А. Жаврука, Н. Засіма, В. Карпава, М. Кацера, Л. Кацовіча, М. Клімковіча, А. Клумава, П. Кабзарэўскага, П. Кавалёва, Я. Коласа, А. Куляшова, А. Кучар, І. Ліснеўскага, Н. Лобана, М. Лынькова, Я. Маўра, А. Махнача, М. Машары, І. Мележа, Р. Млодэк, Е. Мазалькова, І. Нісневіча, С. Нісневіч, І. Новікава, Е. Рамановіча, Я. Садоўскага, С. Селіханава, Н. Сурначова, Н. Ткачова, Г Узунавой, Н. Чернышэвіча, І. Шарахоўскага, Ф. Шынклера, Г. Шчэрбатава і інш.

У архіве захоўваюцца калекцыі дакументаў аддзела рукапісаў Беларускага музея імя І. Луцкевіча ў Вільні – крыніцазнаўчай базы па гісторыі беларускага Адраджэння; экслібрыса беларускіх мастакоў; рэкламных дакументаў абласных драматычных тэатраў; фатаграфій па гісторыі беларускага культурна-грамадскага і палітычнага руху 1910-1940 гг., сабраных Я. Шнаркевічам; матэрыялаў (паштоўкі, маркі, фатаграфіі і інш.), сабраных Н.Магільным; фатаграфій дзеячаў літаратуры і мастацтва, работ скульптараў, сцэн са спектакляў, акцёраў у ролях і інш.

Гісторыя яўрэйскай культуры на Беларусі ў ХХ ст. прадстаўлена дакументамі фонду Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР (1941-1949 гг.); асабістымі фондамі акцёраў К. Кулакова (Рутштэйна), Ю. Арончык і. М. Моіна, рэжысёраў Л. Літвінава і М. Рафальскага; паэтаў і празаікаў Л. Кацовіча, М. Кульбака, І. Платнера, Г. Рэлеса, М. Тэйфа, Л. Шапіры; мастацтвазнаўцы С. Палееса і інш.

Асаблівую цікавасць уяўляе калекцыя фатаграфій ангельскага драматурга Бернарда Шоў (1930–е гг.).

Расейская грамадская, навуковая і рэлігійнае жыццё XIX ст. адлюстравана ў фондзе этнографа і гісторыка А. К. Ельскага (1839-1885 гг.) і калекцыі Грыгаровіч І. І. і Н. І. (пачатак XIX ст.–1896 г., асобныя дакументы (копіі) ХІІІ–XIX стст.).

У архіве-музеі захоўваюцца фонды саюзаў пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, кінематаграфістаў, журналістаў, тэатральных дзеячаў Беларусі; Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы, Нацыянальнага тэатра імя Я. Коласа, Нацыянальнага тэатра імя М. Горкага, Тэатра юнага гледача, Тэатра-студыі кінаакцёра, Тэатра музычнай камедыі, Маладзёжнага тэатра, Тэатра лялек; Мінскага дзяржаўнага цырка; Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”; Беларускага відэацэнтра; Белдзяржфілармоніі, Белканцэрта, Беларускай акадэміі музыкі, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р. Шырмы, Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР (1941-1947), Беларускай дзяржаўнай эстрады (1946-1959), Беларускай капэлы, Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі (аркестр М. Фінберга); Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі»; Мастацкай галерэі «Беларт»; Мастацкага музея БССР (1944 – 1984); Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны; Рэспубліканскага дома народнай творчасці (1944-1993); выдавецтваў “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”, “Юнацтва”; рэдакцый часопісаў “Беларусь”, “Бярозка”, “Вожык”, “Крыніца”, “Маладосць”, “Мастацтва Беларусі”, “Нёман”, “Полымя”, «Роднае слова», газеты “Літаратура і мастацтва” і інш.

Даследчыкі дапускаюцца для працы ў чытальнай зале БДАМЛМ на аснове афіцыйнага ліста ад арганізацыі, якая накіравала іх у архіў, а таксама па асабістай заяве даследчыка. Замежныя даследчыкі – на аснове афіцыйнага ліста прымаючай арганізацыі, замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў і іншых замежных устаноў.