Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы»

Навукова-даведачны апарат

Колькасць вопісаў — 2 254

Галіновы паказальнік да лістоў фондаў

Сістэма каталогаў архіва

Сістэматычны каталог 47 200 карт.
Электронны сістэматычны каталог 5 933 карт.
Геаграфічны каталог 2 461 карт.
Электронны геаграфічны каталог 6 139 карт.
Электронны тэматычны каталог 2 087 карт.
Электронны імянны каталог 3 386 карт.
Каталог па асабовым складзе 4 455 карт.

Тэматычныя агляды

«Развіццё культуры Аршанскага раёна за перыяд 1944-1997 гг.»
«Хроніка развіцця культуры г. Оршы за перыяд 1944-1995 гг.»
«Гісторыя развіцця культуры Дубровенскага раёна за перыяд 1945-1997 гг.»
«Гісторыя развіцця культуры Талачынскага раёна за перыяд 1944-1997 гг.»
«Развіццё культуры Сенненскага раёна ў 1944-1995гг.»

Даведнік

Даведнік па фондах Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Оршы (1917-2004 гг.). Орша, 2009

Зборнікі дакументаў

Прыватныя і канфесійныя ўладанні на тэрыторыі Аршанскага і Сенненскага паветаў у пачатку XX стагоддзя. Віцебск, 2013

Народная адукацыя і культурна-асветная праца ў Аршанскім і Сенненскім паветах у 1917-1924 гг.: дакументы і матэрыялы. Орша, 2016

Аднаўленне і развіццё аховы здароўя ў Дубровенскім, Аршанскім, Сенненскім, Талочынскім районах (1944-1950 гг.): дакументы і матэрыялы. Мінск, 2019

Даведачна-інфармацыйны фонд архіва

1 350 адз. зах.

Навукова-даведачная бібліятэка архіва

1 106 кніг, 31 386 газет (277 камплектаў), 2 212 часопісаў (143 камплекта)

У склад бібліятэкі ўваходзяць: энцыклапедычныя выданні, зборнікі законаў і Указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і БССР, збору твораў класікаў марксізму-ленінізму, зборнікі дакументаў і матэрыялаў аб народнай адукацыі, культурным будаўніцтве, партызанскім руху, барацьбе за Савецкую ўладу ў Беларусі, вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аднаўленні народнай гаспадаркі БССР, кааператыўна-калгасным будаўніцтве, даведачныя выданні па тэрытарыяльна-адміністрацыйным дзяленні, па гісторыі г. Оршы, Аршанскага раёна, г. Віцебска і Віцебскай вобласці, Беларусі, навучальныя выданні па гісторыі СССР, БССР, гісторыі КПСС, краязнаўстве, архітэктуры, гістарычнай геаграфіі, гісторыі царквы і рэлігіі, геральдыцы; перыядычныя выданні.