Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці»


Гістарычная даведка

У сакавіку 1940 г. быў створаны партыйны архіў пры Гомельскім абкаме Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б).

У жніўні 1941 г. партархіў Гомельскага абкама КП(б)Б ен быў эвакуіраваны ў ўсходнія раёны Савецкага Саюза. Значная частка дакументаў была знішчана ў дарозе пры налётах нямецкай авіяцыі.

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі частка дакументаў, якая захавалася, паступіла ў фонды архіва Інстытута гісторыі партыі пры Цэнтральным Камітэце КПБ.

У верасні 1947 г. партархіў Гомельскага абласнога камітэта аднавіў сваю працу. У 1982 г. архіў прыняў дакументы партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый Гомельскай губерні і вобласці за 1920-1941 гг. (86 341 справа) з партархіва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

1 сакавіка 1992 г. на базе партархіва быў створаны Філіял Гомельскага абласнога дзяржаўнага архіва ў г. Гомелі.

20 верасня 1996 г. архіў быў ператвораны ў Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці. З 14 верасня 2001 г. ён носіць назву “Установа “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці”.