Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы»

Навукова-даведачны апарат

Колькасць вопісаў — 1 507

Паказальнікі ўнутрыфондавыя да вопісаў

Прадметныя

Ф. 188 Баранавіцкі аблвыканкам, воп. 1, 4
Ф. 577 Планавая камісія Баранавіцкага аблвыканкама, воп. 1, 3
Ф. 584 Фінансавы аддзел Баранавіцкага аблвыканкама, воп. 1
Ф. 693 Статыстычнае кіраванне Баранавіцкага аблвыканкама, воп. 1
Ф. 1022 Гарадзішчэнскі райвыканкам, воп. 1
Ф. 1125 Быценскі райвыканкам, воп. 1
Ф. 1178 Івацэвіцкая раённая інспектура статыстыкі, воп. 1
Ф. 1250 Целеханскі райвыканкам, воп. 1

Храналагічныя

Ф. 138 Баранавіцкі гарвыканкам, воп. 1
Ф. 162 Аддзел адукацыі Баранавіцкага аблвыканкама, воп. 1
Ф. 516 Баранавіцкі райвыканкам, воп. 1
Ф. 806 Планавая камісія Баранавіцкага райвыканкама, воп. 1

Прадметна-геаграфічны

Ф. 807 Ляхавіцкі райвыканкам, воп. 3

Відаў дакументаў, уключаных у вопісы

Ф. 616 Баранавіцкая абласная камісія па ўліку шкоды, нанесенай нямецка-фашысцкімі захопнікамі Баранавіцкай вобласці, воп. 1
Ф. 810 Фінансавы аддзел Ганцавіцкага райвыканкама, воп. 1
Ф. 828 Фінансавы аддзел Баранавіцкага райвыканкама, воп. 1

Сістэма каталогаў архіва

Сістэматычны каталог
23 976 карт.
Электронны сістэматычны каталог 6 606 карт.
Каталог па гісторыі дзяржустаноў 5 895 карт.
Электронны каталог па гісторыі дзяржустаноў 715 карт.
Каталог па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню 1 170 карт.
Імянны каталог 66 613 карт.
Электронны імянны каталог 13 208 карт.

Дапаможныя даведачныя картатэкі

Па асабоваму складу
На грамадзян, сагнаных у нямецкае рабства з Карэліцкага, Мірскага, Навамышскага, Гарадзішчэнскага раёнаў
На ваенных злачынцаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
На рэпрэсаваных грамадзян
На грамадзян, узнагароджаных урадавымі ўзнагародамі
На грамадзян, якія пражывалі на акупаванай тэрыторыі Гарадзішчэнскага і Навамышскага раёнаў былой Баранавіцкай вобласці
Па гісторыі калгасаў

Агляды фондаў

Лісты ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., якія адпраўляюцца з фронту родным і блізкім
Гісторыя развіцця Баранавіцкай швейнай фабрыкі

Тэматычныя агляды фондаў

Развіццё бібліятэчнай справы ў Баранавіцкай вобласці
Развіццё бібліятэчнай справы ў Ганцавіцкім раёне
Развіццё бібліятэчнай справы ў Ляхавіцкім раёне
Склад і змест дакументаў філіяла дзяржархіву Брэсцкай вобласці ў г. Баранавічы за 1939-1941 гг. (1980)

Межархіўны тэматычны агляд

Пералік архіўных дакументаў, якія змяшчаюць звесткі аб пражыванні грамадзян на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны вайны

Даведнік

Даведнік па фондах архіва (1939-1941, 1944-2010)

Даведачна-інфармацыйны фонд архіва

908 адз. зах.

Навукова-даведачная бібліятэка архіва

1 424 кніг і брашур, 582 часопісаў (гадавых камплектаў – 160), 418 гадавых камплектаў газет, 3 298 выданняў заканадаўчага характару.

Аснову бібліятэчнага фонду складаюць выданні савецкага і постсавецкага перыяду – гістарычная, даведачная, вучэбная, мастацкая і краязнаўчая літаратура, дзяржаўныя нарматыўныя акты і законы, перыядычныя выданні, бібліяграфічныя паказальнікі, матэрыялы навуковых канферэнцый, навукова-інфармацыйныя бюлетэні.