Установа «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (БДАМЛМ)


Навукова-даведачны апарат

Колькасць вопісаў — 688

Сістэма каталогаў архіва

Сістэматычны і імянны каталог 188 885 карт.

Аўтаматызаваныя базы дадзеных

«ААТ – архіўныя вопісы»

178 вопісаў

«АІС дзяржаўнага архіва» (ПМ «Навукова-даведачны апарат»)

255 520 карт.


Даведнікі

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Даведнік. Выпуск 1. Мн., 1997

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Даведнік. Выпуск 2. Мн., 2012

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Даведнік. Выпуск 3. Мн., 2023

Даведачна-інфармацыйны фонд архіва

1 973 адз. зах.

Навукова-даведачная бібліятэка архіва

Кол-ць кніг і брашур 32 880 экз.
Коль-ць часопісаў 25 187 экз.
Коль-ць газет 25 052 экз.

Навукова-даведачная бібліятэка архіва ўключае кнігі па архівазнаўству і справаводству, літаратуразнаўству, мовазнаўству, мастацтвазнаўству, гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Даведачная літаратура прадстаўлена слоўнікамі (каля 30 відаў), бібліяграфічнымі выданнямі, энцыклапедыямі. Спецыфічнай асаблівасцю бібліятэкі з’яўляецца наяўнасць фонду мастацкай літаратуры на беларускай, балгарскай, літоўскай, польскай, нямецкай, рускай і інш. мовах з асабістых бібліятэк дзеячаў літаратуры і мастацтва, навукоўцаў-мовазнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, калекцыянераў і інш.: Я. Брыля, Н. С. Гілевіча, В. М. Іпатавай, С. І. Грахоўскага, М. І. Ермаловіча, М. В. Магільнага, І. М. Пташнікава, В. П. Рагойшы, М. Танка, А. М. Тычыны, І. П. Шамякіна, Ф. М. Янкоўскага і інш.

Сярод многіх унікальных кніг і выданняў бібліятэкі — газеты: «Наша доля», «Наша ніва», «Вольная Беларусь», «Беларусь», «Звон» і інш., часопісы «Маладняк», «Узвышша», «Полымя рэвалюцыі», асобныя нумары часопісаў «Саха», «Калоссе», «Беларуская борць»; перадрук Псалтыра стараверчаскага 1645, ажыццёўленая ў 1849 г.; «Веснік Заходняй Расіі» (Т. 1, Кіеў, 1864), «Слоўнік беларускай гаворкі, складзены І. І. Насовічам» (С.–Пецярбург, 1870); «Беларускія песні, з падрабязнымі тлумачэннямі іх творчасці і мовы» (М., 1871); «Гісторыя Літоўскай дзяржавы са старажытных часоў» П. Бранцава (Вільня, 1889); восем выданняў паэмы «Тарас на Парнасе» (пачынаючы з 1898 г.); аповесць з беларускага прастанароднага жыцця Я. Брайцава «Багатыры» (М., 1889); «Жывапісная Расія» (Т. 3, ч. 1 і 2, С.–Пецярбург, 1894); этнаграфічны эцюд. М. Запольскага «Беларускае вяселле і вясельныя песні» (Кіеў, 1888); зборнік М. Бурачка (Ф. Багушэвіча) «Дудка беларуская» (Кракаў, 1896); першыя выданні зборнікаў М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа; розныя выданні казак і апавяданняў А. Сержпутаўскага, граматыкі Б. Тарашкевіча, кнігі В. Ластоўскага, А. Луцкевіча і інш.

Шырока прадстаўлены выданні рускіх аўтараў ХІХ стагоддзя В. Бялінскага, П. Бабарыкіна, І. Ганчарова, Н.Гогаля, А. Грыбаедава, Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога і інш., а таксама замежных пісьменнікаў і кампазітараў.

Найстарэйшымі перыядычнымі выданнямі з’яўляюцца «Рускі веснік» (1859 – 1905 г.), «Літоўскія епархіяльныя ведамасці» (1869 г.), «Віленскі веснік» (1893 г.) і інш.

Маюцца выданні перыяду першай сусветнай вайны (1914-1918 гг.), а таксама часопісы: «Сусветны агляд», «Вакол свету», «Аганёк», «Радзіма», «Сонца Расіі», «Сталіца і сядзіба», «Тэатр і мастацтва».

Перыёдыка часоў Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлена газетамі: «Бабруйскі партызан», «Гвардзеец», «За свабодную Беларусь», «Перамога», «Партызанскае слова», «Партызанская дубінка», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Савецкая Беларусь», «Сталінская праўда», «Сталінскі шлях» і інш., а таксама газетамі, якія выдаваліся на акупаванай тэрыторыі.

Маюцца выданні беларускага замежжа (1946-2011 гг.): кнігі, газеты, часопісы, якія выдаюцца ў Расіі, ЗША, Польшчы, Германіі, Латвіі і інш.

Збор нот прадстаўлен друкаванымі выданнямі з асабістых бібліятэк кампазітараў, музыказнаўцаў, выканаўцаў: Л. П. Александроўскай, М. І. Забэйды-Суміцкага, І. Г і С. Г. Нісневічаў, Г. І. Цітовіча і інш. (1890-1995 гг.).