Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» (РЛЛКД НАФ Рэспублікі Беларусь)


Гістарычная даведка

Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (РЛЛКД НАФ Рэспублікі Беларусь) вядзе адлік сваёй дзейнасці з жніўня 1981 г., калі ў складзе Гомельскага канструктарскага бюро «Прамень» сістэмы Цэнтральнага навукова-вытворчага аб’яднання “Вымпел” была створана Спецыяльная лабараторыя па мікрафільмаванні тэхнічнай дакументацыі. Метадычнае кіраўніцтва лабараторыі ажыццяўляў Навукова-даследчы інстытут эканомікі і інфармацыі па радыёэлектроніцы Міністэрства радыёпрамысловасці СССР. Лабараторыя ажыццяўляла мікрафільмаванне арыгіналаў тэхнічнай дакументацыі вырабаў спецыяльнай тэхнікі прадпрыемстваў ЦНПО «Вымпел» і Міністэрства радыёпрамысловасці з перадачай мікрафільмаў ў сховішча страхавога фонду (г. Протва Калужскай вобласці).

У сакавіку 1992 г. лабараторыя была перададзена ў вядзенне Гомельскага аддзялення Беларускай жалезнай дарогі.

20 жніўня 1993 г. лабараторыя ўвайшла у склад Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь з падначаленнем Камітэту па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і атрымала назву «Рэспубліканская тэхнічная лабараторыя мікрафільмавання страхавога фонду дакументацыі» (РТЛМ СФД). Асноўным напрамкам дзейнасці лабараторыі з’яўлялася стварэнне страхавога фонду копій асабліва каштоўных дакументаў дзяржаўных архіваў з дапамогай мікрафотакапіравання.

У 2001 г. у сувязі з укараненнем новых камп’ютэрных тэхналогій пачалося стварэнне фонду карыстання на асабліва каштоўныя дакументы шляхам перакладу архіўных дакументаў на электронныя носьбіты.

З 19 сакавіка 2001 г. лабараторыя носіць назву «Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская тэхнічная лабараторыя мікрафільмавання страхавога фонду дакументацыі».

З 23 жніўня 2022 г. лабараторыя носіць назву «Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».