Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Янку Купалу

Супрацоўніцтва з дзеячамі літаратуры і мастацтва


Ліст І. Луцэвіча (Я. Купалы) у рэдакцыю газеты «Наша ніва» з просьбай прыслаць у Акопы (на сядзібу маці) газету і выданні яго кніг.
Да 24 ліпеня 1911 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 82, арк. 7)
Спасылка на дакумент
Праграма вечарыны «Беларускае ігрышчэ» з паказам спектакля «Паўлінка» па п’есе Я. Купалы.
г.Санкт-Пецярбург. 1913 г.
Друкаванае. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 225, арк. 111)
Спасылка на дакумент
Дарчы надпіс І. Луцэвіча (Я. Купалы) бібліятэцы Санкт-Пецярбургскага Імператарскага універсітэта на зборніку вершаў «Шляхам жыцця».
г. Санкт-Пецярбург. 22 красавіка 1913 г.
Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, КП 768/1 кн-41)
Спасылка на дакумент
Ліст І. Луцэвіча (Я. Купалы), сакратара Беларускага выдавецтва, да беларускага пісьменніка Г. Леўчыка наконт выдання кнігі апошняга.
г. Вільня, 7 лютага 1914 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, КП 6996/А-522)
Спасылка на дакумент
Ліст Я. Купалы да перакладчыка А. Карынфскага з просьбай выслать яго пераклады твораў.
г. Вільня, 24 лютага 1914 г.
Аўтограф Я. Купалы на друкарскім бланку. На рускай мове.
(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, КП 376/А- 376)
Спасылка на дакумент
Ліст І.Д. Луцэвіча (Я. Купалы) да беларускага грамадска-палітычнага дзеяча і мовазнаўца Б. Тарашкевіча з просьбай паскорыць напісанне беларускай граматыкі.
4 сакавіка 1914 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 226, арк. 139)
Спасылка на дакумент
Дарчы надпіс Я. Купалы рускаму паэту Валерыю Брусаву, зроблены на вокладцы кнігі «Шляхам жыцця».
г. Вільня. 18 жніўня 1914 г.
Аўтограф Я. Купалы.
На беларускай і рускай мовах.
(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, КП 739/1 кн-12)
Спасылка на дакумент
Ліст І. Луцэвіча (Я. Купалы) ў рэдакцыю газеты «Дзянніца» з просьбай выслаць яму асобныя нумары газеты.
11 жніўня 1918 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(НАРБ, ф. 4, воп. 1, спр. 19, арк. 32)
Спасылка на дакумент
Спіс кніг бібліятэкі пры клубе беларускай тэатральнай і пісьменніцкай інтэлігенцыі «Беларуская хатка», дзе загадчыкам бібліятэкі працаваў І. Луцэвіч (Я. Купала).
г. Мінск. 6 верасня 1919 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(НАРБ, ф. 603, воп. 1, спр. 4, арк. 21)
Спасылка на дакумент
Я. Купала сярод удзельнікаў драматычнага гуртка Бабруйскіх педагагічных курсаў.
1921 г.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 21, арк. 21)
Здымак
Пратакол пасяджэння калегіі Галоўліта Беларусі аб дазволе распаўсюджвання п’есы Я. Купалы «Раскіданае гняздо».
27 красавіка 1923 г.
Копія. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 42, воп. 1, спр. 214, арк. 25)
Спасылка на дакумент
Я. Купала з удзельнікамі Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі пісьменнікамі Я. Райнісам, З. Бядулем, К. Крапівой, Я. Пушчай, А. Бабарэкам, У. Дубоўкам, П. Глебкам, К. Чорным.
1926 г.
(БДАМЛМ, ф. 26, воп. 1, спр. 110, арк. 2)
Здымак
Група беларускіх пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў — членаў Інстытута беларускай культуры ў Доме культуры на Фантанцы: у 1-ым радзе — М. Азбукін, В. Чаржынскі; у 2-ім радзе — Ч. Родзевіч, Міхальскі, С. Некрашэвіч, Я. Купала, Я. Колас; у 3-ім радзе — А. Круталевіч, М. Гуткоўскі, М. Грамыка.
г. Ленінград. 1926 г.
(БДАКФФД, 1-4912)
Здымак
Супрацоўнікі часопіса «Полымя», сярод якіх Я. Купала, Я. Колас, З. Бядуля, П. Трус, У. Ігнатоўскі і інш.
[1926–1927 гг.]
Фотарэпрадукцыя
(БДАМЛМ, ф. 14, воп. 1, спр. 38, арк. 1)
Здымак
Я. Купала і чэшскія пісьменнікі Іосеф Гора і Яраслаў Кратахвіл у Карлавых Варах.
Чехаславакія. 1927 г.
(БДАКФФД, 0-93709)
Здымак
Ліст Я. Купалы да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага з просьбай выслаць пераклад паэмы «Над ракою Арэсай».
27 жніўня 1933 г.
Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 7, арк. 1-1адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст Я. Купалы да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага аб выданні зборніка Я. Купалы [Избранные стихи и поэмы, 1906–1935] у выдавецтве «Советская литература».
9 снежня 1933 г.
Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 8, арк. 1–2)
Спасылка на дакумент
Ліст Я. Купалы да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага з прапановай перакласці вершы «Старыя акопы» і «Госці» і з незадавальненнем ад пераклада рускага паэта М. Святлова.
16 чэрвеня 1935 г.
Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 10, арк. 1–1адв.)
Спасылка на дакумент
Ліст Я. Купалы да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага з водгукам аб перакладзе яго вершаў «Алеся» і «Дарогі», з просьбай выслаць нумары газеты «Правда» з яго вершамі.
15 ліпеня 1935 г.
Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 9, арк. 1–2адв.)
Спасылка на дакумент
Я. Купала на рэпетыцыі спектакля «Паўлінка» ў БДТ-2 (Беларускі другі дзяржаўны тэатр, г. Віцебск). Сярод прысутных: акцёры П. Малчанаў, А. Ільінскі, Р. Кашэльнікава, жонка паэта У. Луцэвіч, рэжысёр С. Скальскі.
[1935–1936 гг.]
(БДАМЛМ, ф. 96, воп. 2, спр. 36, арк. 1)
Здымак
Я. Купала з акцёрам П. Малчанавым.
1938 г.
(БДАМЛМ, ф. 292, воп. 1, спр. 143, арк. 1)
Здымак
Я. Купала з рускім пісьменнікам А. Новікавым-Прыбоем.
1938 г.
(БДАМЛМ, ф. 259, воп. 1, спр. 548, арк. 1)
Здымак
Я. Колас, Я. Купала і рускі пісьменнік А. Талстой падчас Дэкады беларускай літаратуры і мастацтва ў г. Маскве.
1940 г.
(БДАКФФД, 0-63049)
Здымак
Я. Колас, Я. Купала з рускім пісьменнікам А. Міронавым на V пленуме пісьменнікаў СССР у г. Мінску.
[1940 г.]
(БДАКФФД, 0-99772)
Здымак
Я. Купала з групай літработнікаў падчас знаходжання ва Узбекістане.
[да 1941 г.]
(БДАКФФД, 0-37795)
Здымак