Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

950 гадоў назад (1067) у “Аповесці мінулых гадоў” упершыню ўпамінаецца Мінск (Меньск, Менеск) студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
1155 гадоў назад (862) у летапісах упершыню ўпамінаецца Полацк (Полотеск, Полотьск, Полтеск)
1025 гадоў з часу стварэння (992) Полацкай епархіі
950 гадоў назад (1067) у “Аповесці мінулых гадоў” упершыню ўпамінаецца Мінск (Меньск, Менеск)
950 гадоў назад (1067) у летапісах упершыню ўпамінаецца Орша (Рьша)
920 гадоў назад (1097) у летапісах упершыню ўпамінаецца Пінск (Пинеск, Пиньск)
915 гадоў назад (1102) заснаваны Барысаў (паводле вызначэння В.М.Тацішчава)
890 гадоў назад (1127) у летапісах упершыню ўпамінаецца Гродна (Городень)
890 гадоў назад (1127) у летапісах упершыню ўпамінаецца Клецк (Клеческ)
875 гадоў назад (1142) у летапісах упершыню ўпамінаюцца Гомель (Гомий, Гомин) і Рагачоў
870 гадоў назад (1147) у летапісах упершыню ўпамінаецца Брагін (Брягин)
865 гадоў назад (1152) у Полацку пачалося будаўніцтва Спаса-Ефрасіньеўскага храма мясцовым дойлідам Іаанам (заказчыца Ефрасіння)
765 гадоў назад (1252) у летапісах упершыню ўпамінаюцца Навагрудак (Новгородок), Слонім (Услонім), Ваўкавыск (Волковыескъ) і Здзітаў (цяпер вёска ў Бярозаўскім раёне)
750 гадоў назад (1267) заснаваны Магілёў (паводле Магілёўскай хронікі, іншыя дакументы адносяць заснаванне Магілёва да 1320 г.)
730 гадоў назад (1287) у летапісах упершыню ўпамінаецца Кобрын
710 гадоў з часу ўваходжання (1307) Полацкага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі паводле дагавора – “ряда”
655 гадоў назад (1362) войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам разграмілі аб’яднаныя сілы Залатой Арды на р. Сінія Воды
630 гадоў назад (1387) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Бабруйск (Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) і Ігумен (з 1923 г. Чэрвень)
610 гадоў назад (1407) заключаны гандлёвы дагавор паміж Полацкам і Рыгаю
610 гадоў назад (1407) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Докшыцы
570 гадоў назад (1447) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра Радашковічы
565 гадоў з часу першага ўпамінання (1452) у пісьмовых крыніцах Драгічына (спачатку меў назву Давячоравічы)
540 гадоў з часу першага ўпамінання (1477) у пісьмовых крыніцах горада Бяроза (спачатку вёска ў Слонімскім, затым Кобрынскім паветах, да 1940 г. Бяроза Картузская, Картуз-Бяроза)
530 гадоў назад (1487) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра горад Пружаны (пачатковая назва Дабучын)
505 гадоў назад (1512) упершыню ўпамінаюцца Хойнікі як вёска так званага Брагінскага графства ў Вялікім княстве Літоўскім
500 гадоў з пачатку выдавецкай дзейнасці (1517) Францыска Скарыны ў Празе (да 1519 г. выдадзена 23 кнігі Бібліі)
495 гадоў з часу стварэння (1522) Францыскам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Выданне “Малой падарожнай кнігі”
490 гадоў з дня нараджэння Астрожскага Канстанціна Васіля (1527 – 1608), палітычнага і культурнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
465 гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах горада Паставы
465 гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка Лагішын (зараз гарадскі пасёлак у Пінскім раёне)
465 гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка
Ружаны (зараз гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне)
455 гадоў з часу выдання (1562) Сымонам Будным у Нясвіжскай друкарні “Катэхізіса”
450 гадоў назад (1567) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Міёры (Мёры)
440 гадоў з дня нараджэння Сматрыцкага Мялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) (1577 – 1633), беларускага і ўкраінскага пісьменніка-палеміста, грамадскага і царкоўнага дзеяча
440 гадоў з часу атрымання (1577) гарадамі Магілёў, Мазыр і мястэчкам Ула (цяпер гарадскі пасёлак у Полацкім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права
430 гадоў назад (1587) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
420 гадоў назад (1597) Віцебск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
420 гадоў назад нарадзіўся Філіповіч Афанасій (1597 – 1648), беларускі пісьменнік-публіцыст, грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч
400 гадоў з часу заснавання (1617) гімназіі ў Слуцку, адной са старэйшых сярэдніх навучальных устаноў у Беларусі (з 1788 г. публічнае евангелісцкае вучылішча, з 1809 г. павятовае вучылішча, з 1827 г. гімназія, у 1868 – 1918 гг. класічная гімназія)
375 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Тэадора (1642 – 1707), пісьменніка-мемуарыста, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
365 гадоў назад (1652) мястэчкі Капыль і Жыровічы (зараз вёска, цэнтр сельсавета ў Слонімскім раёне) атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
350 гадоў з часу адкрыцця (1667) першага ў Беларусі міждзяржаўнага паштовага маршрута: Вільня – Мінск – Магілёў – Смаленск – Масква
300 гадоў назад (1717) заснавана Налібоцкая шкляная мануфактура (вёскі Налібакі і Янкавічы Стаўбцоўскага раёна), адна з буйнейшых шкляных мануфактур у Беларусі ў XVIII – XIX cт. (існавала па 1866 г.)
280 гадоў назад (1737) заснавана шкляная мануфактура ў мястэчку Урэчча (зараз у Любанскім раёне, існавала па 1846 г.)
275 гадоў з часу заснавання (1742) Свержанскай фаянсавай мануфактуры (мяст. Свержань Навагрудскага павета, зараз вёска Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна, існавала па 1760 г.)
265 гадоў назад (1752) заснавана Нясвіжская суконная мануфактура (існавала па 1867 г.)
255 гадоў назад (1762) мястэчкі Бобр (зараз гарадскі пасёлак у Крупскім раёне), Стары Мядзел (зараз частка горада Мядзел) і горад Шклоў атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
255 гадоў назад (1762) у Гродне заснавана балетнае вучылішча (існавала да 1785 г.)
250 гадоў назад нарадзіўся Кажынскі Мацей (1767 – 1823), спявак, акцёр, рэжысёр і антрэпрэнёр, стваральнік першага пастаяннага тэатра ў Мінску (на польскай мове)
245 гадоў з часу ўтварэння (1772) Магілёўскай губерні (існавала ў 1772 – 1778 гг. і 1802 – 1919 гг.)
240 гадоў назад нарадзіўся Аляшкевіч Іосіф Іванавіч (1777 – 1830), беларускі жывапісец-партрэтыст
240 гадоў назад (1777) пачалося будаўніцтва Гомельскага палаца-паркавага ансамбля
240 гадоў назад (1777) заснавана Слонімская друкарня (існавала па 1782 г.)
230 гадоў назад (1787) у Полацку пачала дзейнічаць друкарня пры Полацкім езуіцкім калегіуме (існавала па 1820 г.)
220 гадоў назад (1797) распрацаваны першы праектны план забудовы Мінска
220 гадоў назад (1797) заснавана Мінская губернская друкарня (існавала па 1917 г.)
220 гадоў назад (1797) заснавана Віцебская губернская друкарня (існавала па 1917 г. з перапынкам у 1812 – 1815 гг.)
220 гадоў назад (1797) пачалося будаўніцтва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны рэк Днепр і Заходняя Дзвіна (будаўніцтва скончана ў 1805 г.)
205 гадоў назад (1812) у Полацку пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія (з правамі ўніверсітэта, існавала па 1820 г.)
175 гадоў з часу заснавання (1842) у Лагойскім замку братамі К. і Я.Тышкевічамі першага ў Беларусі гісторыка-археалагічнага музея (музея старажытнасцей)
165 гадоў назад (1852) тэатр В.Дуніна-Марцінкевіча паставіў у Мінску першую беларускую оперу “Сялянка” (“Ідылія”) (музыка С.Манюшкі і К.Кржыжаноўскага, лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча)
155 гадоў з часу выдання (1862) беларускага буквара (выдадзены ў Варшаве А.У.Аскеркам)
155 гадоў з часу выдання (1862) нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай, першай беларускамоўнай газеты “Mużyckaja prauda” (“Мужыцкая праўда”). Выдавалася ў 1862 – 1863 гг. К.Каліноўскім, Ф.Ражанскім, С.Сангіным (Сонгіным), В.Урублеўскім
155 гадоў з часу заснавання (1862) Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў (існаваў па 1903 г.)
155 гадоў з часу заснавання (1862) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі (з 1964 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Нёман”, з 1988 г. Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, з 2000 г. рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” )
145 гадоў з часу адкрыцця (1872) Полацкай настаўніцкай семінарыі (з 1912 г. імя Я.П.Кульнева, існавала па 1918 г.)
145 гадоў з часу адкрыцця (1872) у Мінску адзінага ў Беларусі вучылішча арганістаў (існавала па 1897 г.)
145 гадоў з пачатку вытворчасці (1872) паперы на Добрушскай папяровай фабрыцы (з 1877 г. таварыства “Добрушская папяровая фабрыка”, з 1922 г. Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат “Герой працы”, з 1976 г. Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, цяпер Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы” адкрытага акцыянернага таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Беларускія шпалеры”)
145 гадоў назад (1872) заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы Лібава-Роменскай чыгункі
140 гадоў з часу заснавання (1877) Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода (з 1922 г. імя Камінтэрна, у 1940 г. на базе завода створаны Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “ВІСТАН”)
135 гадоў назад (1882) пачалося будаўніцтва чыгункі Пінск – Жабінка
130 гадоў назад (1887) завершана пракладка чыгуначнай лініі Гомель – Бранск Палескай чыгункі
125 гадоў назад (1892) у Пінску заснавана запалкавая фабрыка “Прагрэс – Вулкан” (у 1959 г. на базе фанернага завода і запалкавай фабрыкі створаны фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. у вытворчым аб’яднанні “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”)
125 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1892) у Мінску трамвая-конкі
125 гадоў назад (1892) пачала сваю работу першая на тэрыторыі Расійскай імперыі Віцебская акулярная фабрыка (дзейнічала да 1941 г.)
125 гадоў назад нарадзіўся Бразер Абрам Маркавіч (1892 – 1942), беларускі скульптар, жывапісец і графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
120 гадоў з часу заснавання (1897) у Віцебску школы-майстэрні Ю.Пэна (існавала па 1918 г.)
120 гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якому на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек
120 гадоў з часу заснавання (1897) Магілёўскага царкоўна-археалагічнага музея (існаваў па 1918 г., экспанаты перададзены Магілёўскаму губернскаму музею)
115 гадоў назад (1902) у Пецярбургу беларусамі – студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў створана культурна-асветная арганізацыя “Круг беларускай народнай прасветы і культуры” (існавала па 1904 г.)
115 гадоў назад (1902) у Барысаве адкрыта папяровая фабрыка “Папірус” (дзейнічала па 1925 г.)
115 гадоў назад (1902) у Ваўкавыску створаны чыгуналіцейны завод (з 1962 г. Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання, цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання”)
115 гадоў назад (1902) праз Магілёў пракладзена Пецярбургска-Адэская чыгунка
110 гадоў назад (1907) у Вільні створана выдавецтва “Нашай Нівы” (існавала па 1914 г.)
110 гадоў назад (1907) створана першая беларуская тэатральная трупа Ігната Буйніцкага (існавала па 1913 г.)
110 гадоў назад (1907) у Мінску заснаваны лесапільны завод (з 1921 г. першы дзяржаўны лесапільна-мэблевы завод “Дрэваапрацоўшчык”, на базе якога ў 1940 г. створаны Мінскі радыёзавод, з 1958 г. Мінскі прыборабудаўнічы завод імя У.І.Леніна, з 1971 г. Мінскае вытворчае аб’яднанне імя У.І.Леніна, з 1992 г. Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі “БелВАР”, з 1996 г. дзяржаўнае прадпрыемства “БелВАР”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі прыборабудаўнічы завод”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Амкадор-Белвар”)
110 гадоў з часу заснавання (1907) у Вільні Таварыства сяброў навук (займалася даследаваннем гісторыі, этнаграфіі, культуры і прыроды Літвы, Беларусі і Польшчы, існавала па 1939 г.)
110 гадоў з часу адкрыцця (1907) Мінскага музычнага вучылішча. Заснавана па ініцыятыве скрыпача Н.Рубінштэйна (існавала па 1915 г.)
105 гадоў назад (1912) створаны Мінскі гарадскі музей (існаваў па 1915 г.)
105 гадоў з часу выдання (1912) у Пецярбургу літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага альманаха “Маладая Беларусь” (выдаваўся па 1913 г.)
105 гадоў назад (1912) ва ўрочышчы Ялізава (цяпер рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці) пабудаваны шклозавод (пасля 1917 г. меў назву “Кастрычнік”, з 2002 г. беларуска-аўстрыйскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства “Шклозавод Ялізава”)
100 гадоў назад нарадзіўся Амельянюк Уладзімір Сцяпанавіч (1917 – 1942), адзін з арганізатараў Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
100 гадоў назад нарадзіўся Сурначоў Мікола (Мікалай Мікалаевіч) (1917 – 1945), беларускі паэт
95 гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (заснавана як аб’яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка, з 1926 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка, з 1932 г. імя У.І.Леніна, з 1992 г. сучасная назва)
95 гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, навуковага цэнтра нацыянальнай бібліяграфіі і статыстыкі друку (заснавана як Беларуская кніжная палата пры Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы, з 1977 г. самастойная ўстанова ў сістэме Дзяржкамдруку Беларусі, да 1992 г. называлася Дзяржаўная кніжная палата Беларусі)
95 гадоў з часу заснавання (1922) у Вільні Беларускай драматычнай майстроўні, аматарскай тэатральнай студыі (існавала да 1925 г.)
95 гадоў назад (1922) у Мінску адкрылася першая ў Беларусі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі
95 гадоў з часу стварэння (1922) сталярнай майстэрні ў Бабруйску (з 1926 г. мэблевая фабрыка імя С.М.Халтурына, у 1971 – 1990 гг. у вытворчым аб’яднанні “Бабруйскдрэў”, з 1992 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскмэбля”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Бабруйскмэбля”)
95 гадоў назад (1922) у Радашковічах пачала працаваць беларуская гімназія імя Ф.Скарыны (існавала па 1928 г.)
90 гадоў з часу выхаду (1927) першага нумара літаратурна-мастацкага часопіса “Узвышша” (выходзіў у Мінску па 1931 г.)
90 гадоў назад (1927) у г.п. Тураве адкрыўся краязнаўчы музей
90 гадоў з часу заснавання (1927) Мінскага завода “Ударнік” (заснаваны як фабрыка “Адраджэнне”, з 1930 г. вагавы завод “Ударнік”, з 1991 г. адзін з заснавальнікаў адкрытага акцыянернага таварыства “Амкадор”, з 2002 г. структурнае падраздзяленне адкрытага акцыянернага таварыства “Амкадор”)
90 гадоў з часу заснавання (1927) Беларускага санітарна-гігіенічнага інстытута (з 2000 г. Навукова-даследчы санітарна-гігіенічны інстытут, цяпер Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гігіены)
90 гадоў з пачатку будаўніцтва (1927) Асінаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС). Дала першы ток у 1930 г.
90 гадоў назад (1927) заснаваны Гродзенскі дзяржаўны заапарк
90 гадоў назад (1927) у Слоніме заснавана кардонная фабрыка “Альбярцін” (з 1988 г. народнае прадпрыемства “Альбярцін”, з 1995 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”)
85 гадоў з часу стварэння (1932) Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (створаны ў Бабруйску на базе вандроўнай рускай трупы як Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР, з 1955 г. імя М.Горкага, з 1994 г. акадэмічны, з 1999 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага)
85 гадоў з часу заснавання (1932) Інстытута торфу Акадэміі навук Беларусі (з 1990 г. Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Акадэміі навук Беларусі, цяпер Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
85 гадоў з часу адкрыцця (1932) Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі)
80 гадоў назад (1937) пушчана 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната
80 гадоў назад (1937) створана Беларуская дзяржаўная філармонія
70 гадоў назад (1947) уступіў у лік дзеючых Маладзечанскі ліцейна-механічны завод (з 1958 г. Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Маладзечанскі станкабудаўнічы завод”)
70 гадоў з часу заснавання (1947) Мінскага мастацкага вучылішча (з 1969 г. імя А.К.Глебава, цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава)
70 гадоў назад (1947) створана Беларускае таварыства “Веды”, грамадская асветная арганізацыя (першапачаткова існавала ў складзе Усесаюзнага таварыства “Веды”)
70 гадоў назад (1947) уведзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага тонкасуконнага камбіната (з 1981 г. Мінскае вытворчае тонкасуконнае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Сукно”)
70 гадоў назад (1947) заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (з 1965 г. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, цяпер Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж)
70 гадоў назад (1947) заснаваны Крычаўскі завод гумавых вырабаў (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Крычаўскі завод гумавых вырабаў”)
70 гадоў з часу заснавання (1947) у Скідзелі Беларускага цукровага камбіната (заснаваны на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Беларускага цукровага завода, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Скідзельскі цукровы камбінат”)
65 гадоў з часу стварэння (1952) Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча (у 1959 – 1964 гг. Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, з 1965 г. Дзяржаўны народны хор БССР, з 1983 г. акадэмічны, з 1988 г. імя Г.І.Цітовіча, з 1992 г. Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, з 2002 г. сучасная назва)
65 гадоў з часу выдання (1952) у Мінску літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Нёман”
65 гадоў з часу заснавання (1952) Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава (да 1963 г. Інстытут энергетыкі Акадэміі навук Беларусі, з 1963 г. Інстытут цепла- і масаабмену, з 1990 г. Акадэмічны навуковы комплекс “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава”)
65 гадоў назад (1952) у Мінску адкрыта першая тралейбусная лінія
65 гадоў назад (1952) у Рэчыцы заснаваны краязнаўчы музей
65 гадоў назад (1952) заснаваны Мазырскі педагагічны інстытут (з 1964 г. імя Н.К.Крупскай, з 2002 г. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, з 2006 г. імя І.П.Шамякіна)
65 гадоў назад (1952) створаны Аршанскі завод швейных машын (з 1968 г. завод лёгкага машынабудавання “Легмаш”, з 1976 г. галаўное прадпрыемства Усесаюзнага вытворчага аб’яднання “Прамшвеймаш”, з 1991 г. арэнднае прадпрыемства вытворчае аб’яднанне “Прамшвеймаш”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Орша”, з 2004 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Завод швейных машын”, з 2006 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Завод швейных машын” вытворчага аб’яднання “Беларускі металургічны завод”, з 2007 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Завод “Легмаш”, з 2012 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Завод “Легмаш” холдынга “Беларуская металургічная кампанія”)
60 гадоў назад (1957) заснаваны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1993 г. імя К.Крапівы)
60 гадоў з часу заснавання (1957) Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната (створаны на базе цэментнага і шыфернага заводаў, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне “Крычаўцэментнашыфер”, цяпер вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Крычаўцэментнашыфер”)
55 гадоў з часу стварэння (1962) Беларускага таварыства аховы прыроды
55 гадоў з часу стварэння (1962) Саюза кінематаграфістаў Беларусі (створаны на І з’ездзе работнікаў кіно 15 лістапада 1962 г.)
50 гадоў назад (1967) пачата будаўніцтва Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”)
50 гадоў назад (1967) створаны Гродзенскі гісторыка-археалагічны запаведнік
50 гадоў назад (1967) пачаў сваю дзейнасць Гродзенскі прадзільна-нітачны камбінат (да 1973 г. бавоўнапрадзільная фабрыка, з 1980 г. галаўное прадпрыемства Гродзенскага вытворчага прадзільна-нітачнага аб’яднання, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гранітэкс”)
50 гадоў назад (1967) у Заслаўі створаны гісторыка-археалагічны запаведнік (з 1986 г. Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік “Заслаўе”)
50 гадоў назад (1967) створана Гродзенская фабрыка пальчаткавых вырабаў (цяпер Гродзенская пальчаткавая фірма “Акцэнт” адкрытае акцыянернае таварыства )
45 гадоў назад (1972) на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва “Беларусь” створана выдавецтва “Мастацкая літаратура”
45 гадоў з часу стварэння (1972) Гандлёва-прамысловай палаты, незалежнай грамадскай арганізацыі, якая спрыяе развіццю гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей Беларусі з замежнымі краінамі
45 гадоў назад (1972) пачаў сваю работу Бабруйскі шынны камбінат (з 1976 г. вытворчае аб’яднанне “Бабруйскшына”, з 1991 г. “Белшына”, з 2000 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Белшына”)
40 гадоў назад (1977) заснаваны Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (адкрыты для наведвання ў 1979 г.)
30 гадоў з часу заснавання (1987) Інстытута радыёбіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
30 гадоў з часу стварэння (1987) Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь (зараз заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”)
30 гадоў з часу заснавання (1987) у Мінску Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
30 гадоў з часу стварэння (1987) Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі, добраахвотнай грамадскай творчай арганізацыі работнікаў тэатральнага мастацтва (створаны на базе Беларускага тэатральнага аб’яднання)
30 гадоў з часу заснавання (1987) Саюза дызайнераў Беларусі, добраахвотнай грамадскай творчай арганізацыі спецыялістаў у галіне дызайну
30 гадоў назад (1987) заснаваны Мінскі драматычны тэатр “Дзе-Я?” (з 2004 г. мае назву Новы драматычны тэатр г. Мінска)
30 гадоў назад (1987) створаны Мінскі тэатр сатыры і гумару “Хрыстафор”
25 гадоў назад (1992) выйшаў у свет часопіс “Тэатральная Беларусь” (з 1995 г. меў назву “Тэатральная творчасць”, выдаваўся па 1998 г.)
25 гадоў назад (1992) створаны Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі, добраахвотная творчая грамадская арганізацыя майстроў народнай творчасці і традыцыйных мастацкіх рамёстваў
25 гадоў назад (1992) створана нацыянальнае тэатральна-канцэртнае аб’яднанне “Беларуская капэла”
25 гадоў з часу заснавання (1992) Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
25 гадоў назад (1992) у Жлобіне адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей
20 гадоў назад (1997) у Мінску заснаваны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (адкрыты ў 1998 г.)

Далей >>