Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Браніслава Эпімах-Шыпілу

Службовая дзейнасць

Паведамленне Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі Імператарскаму Санкт-Пецярбургскаму універсітэту аб вызваленні Б. Эпімах-Шыпілы ад абавязковай (у сувязі з атрыманнем ім у 1882-1883 гг. стыпендыі Наварасійскага краю) службы па Міністэрству народнай асветы.
г. Санкт-Пецярбург. 16 сентября 1887 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 64)
Спасылка на дакумент
Паведамленне рэктара Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта Б. Эпімах-Шыпілу аб зацвярджэнні яго на пасадзе памочніка бібліятэкара універсітэта.
г. Санкт-Пецярбург. 13 жніўня 1891 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 19)
Спасылка на дакумент
Бібліятэка Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта.
2006 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Здымак
Кніжная шафа ў бібліятэцы Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта.
2006 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Здымак
Паведамленне аб указе Урадавага Сената аб зацвярджэнні Б. Эпімах-Шыпілы ў чыне калежскага сакратара са старшынствам з 7 чэрвеня 1891 г.
г. Санкт-Пецярбург. 29 верасня 1893 г. Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 21)
Спасылка на дакумент
Паведамленне аб Найвышэйшым загадзе па ведамстве Міністэрства народнай асветы аб зацвярджэнні Б. Эпімах-Шыпілы за выслугу гадоў у чыне тытулярнага саветніка са старшынствам з 7 чэрвеня 1894 г.
г. Санкт-Пецярбург. 3 снежня 1894 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 22)
Спасылка на дакумент
Згадванне аб Б. Эпімах-Шыпіле ў “Біяграфічным слоўніку прафесараў і выкладчыкаў Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта за мінулую 3-ю чвэрць стагоддзя яго існавання. 1869-1894”.
Рэпрынтная копія з выдання СПб., 1896-1898 г. (крыніца – сайт www.bibliard.ru). На рускай мове.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Спасылка на дакумент
Паведамленне Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі ў канцылярыю Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб адпраўленні для выдачы па прыналежнасці сведчання на званне настаўніка гімназій і прагімназій, выдадзенае на імя кандыдата Б. Эпімах-Шыпілы, які займае пасаду памочніка бібліятэкара універсітэта.
г. Санкт-Пецярбург. 25 студзеня 1897 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 30)
Спасылка на дакумент
Паведамленне Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі рэктару Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб назначэнні калежскага саветніка Б. Эпімах-Шыпілы лектарам грэчаскай мовы з захаваннем пасады памочніка бібліятэкара універсітэта.
г. Санкт-Пецярбург. Лістапад 1906 г.
Машынапіс на бланку ўстановы. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 37)
Спасылка на дакумент
Б. Эпімах-Шыпіла. .
г. Санкт-Пецярбург. 18 красавіка 1908 г.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 58, арк. 1)
Здымак
Б. Эпімах-Шыпіла ў групе з выкладчыкамі і навучэнкамі жаночай гімназіі пані Магілянскай у Санкт-Пецярбургу.
[1910-я гг.]
(БДАМЛМ, ф. 401, воп. 1, спр. 15, арк. 8 адв.)
Здымак
Запыт Петраградскай навучальнай акругі ў Савет Імператарскага Петраградскага універсітэта аб прадстаўленні копіі фармулярнага спіса аб службе старэйшага памочніка бібліятэкара, калежскага саветніка Б. Эпімах-Шыпілы.
г. Петраград. 16 студзеня 1917 г.
Машынапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 44)
Спасылка на дакумент
Пасведчанне Б. Эпімах-Шыпілы аб знаходжанні на службе ў Першым Петраградскім універсітэце на пасадзе бібліятэкара.
г. Петраград. 30 верасня 1919 г.
Машынапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 50)
Спасылка на дакумент
Хадайніцтва дырэктара бібліятэкі Петраградскага дзяржаўнага універсітэта І. Мурзіна аб выплаце ўзнагароджання бібліятэкару Б. Эпімах-Шыпілу за выкананне ім абавязкаў дырэктара бібліятэкі.
г. Петраград. Ліпень 1923 г.
Машынапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 54)
Спасылка на дакумент
Візітная картка Б. Эпімах-Шыпілы.
г. Ленінград. 1925 г.
Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. Друкаванае, рукапіс. На лацінскай мове
(БДАМЛМ, ф. 401, воп. 1, спр. 15, арк. 6)
Спасылка на дакумент
Звесткі пра дырэктараў бібліятэкі Санкт-Пецярбургскага (Петраградскага, Ленінградскага) універсітэта, з якімі працаваў Б. Эпімах-Шыпіла.
Копія фрагмента з публікацыі “Директора Научной библиотеки имени М. Горького Санкт-Петербургского государственного университета” (крыніца — сайт Навуковай бібліятэкі СпбГУ: http://lib.pu.ru).
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Спасылка на дакумент
Асабісты лісток для адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу ВНУ па Ленінградскім дзяржаўным універсітэце на Б. Эпімах-Шыпілу з пералікам яго пасад і званняў.
г. Ленінград. 30 чэрвеня 1925 г.
Рукапіс на тыпавым бланку ведамства. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 55)
Спасылка на дакумент
Заява Б. Эпімах-Шыпілы ў арганізацыйную камісію Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта аб звальненні з пасады бібліятэкара, загадчыка філолага-лінгвістычнага аддзела бібліятэкі, у сувязі з запрашэннем Інстытута беларускай культуры на пераезд у Мінск і працу ў якасці пажыццёвага правадзейнага члена.
г. Ленінград. 24 верасня 1925 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 58)
Спасылка на дакумент
Паштоўка Б. Эпімах-Шыпілы да Язэпа Драздовіча, мастака, скульптара, этнографа, з паведамленнем аб перадачы атрыманага ад яго альбома беларускіх драўляных пабудоў неадменнаму сакратару Беларускай акадэміі навук В. Ластоўскаму і з просьбай пазначыць назвы будынкаў, іх прызначэнне і мясцовасць, дзе яны знаходзяцца.
г. Мінск — г. Навагрудак. 12 сакавіка 1929 г.
Копія з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На беларускай і польскай мовах.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Спасылка на дакумент
Паштоўка Б. Эпімах-Шыпілы да Язэпа Драздовіча з паведамленнем аб назначэнні яму Беларускай акадэміяй навук прэміі за альбомы з малюнкамі.
г. Мінск — г. Навагрудак. 9 ліпеня 1929 г.
Копія з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Спасылка на дакумент