Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Янку Купалу

Грамадская дзейнасць Янк і Купалы


Справа Санкт-Пецярбургскага камітэта па справах друку (фрагмент) па ўзбуджэнню судовага пераследу супраць вінаватых у выданні на беларускім дыялекце брашуры (паэтычнага зборніка) «Жалейка» Я. Купалы.
г. Санкт-Пецярбург, 14 кастрычніка — 18 лістапада 1908 г.
Копія.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 18, арк. 1-8)
спасылка  на дакумент

 

Фотапартрэт Я.Купалы  з надпісам патрыятычнага зместу для кнігі «Шляхам жыцця». 
1913 г.  
Аўтограф Я. Купалы.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 21, арк. 1)

Здымак

Пасведчанне Я. Купалы, дэлегата 7-га Усебеларускага  з’езда Саветаў.
г. Мінск. 25 красавіка 1925 г.
На рускай мове.
(НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 477, арк. 205)

спасылка  на дакумент

Анкета Луцэвіча І.Д. (Я.Купалы), кандыдата ў члены Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 8-га склікання.
1927 г.
Аўтограф Я. Купалы на друкаваным бланку.
(НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 2258, арк. 119—120)

спасылка  на дакумент

Рашэнне (фрагмент з пратакола) агульнага схода студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта аб абранні дэпутатамі ў Мінскі гарадскі савет Я. Коласа, Я. Купалы, прафесара У. Пічэты і інш.
8 сакавіка 1929 г.
Машынапіс.
(Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, ф. 6, воп. 2, спр. 1426, арк. 177-177адв.)

спасылка  на дакумент

Асабістая картка члена Гарадскога савета Луцэвіча І.Д. (Я. Купалы).
1929 г.
Аўтограф Я. Купалы на друкарскім бланку.
(Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, ф. 6, воп. 1, спр. 190, арк. 102-102адв.)

спасылка  на дакумент

Спіс членаў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 9-га склікання (фрагмент), дзе пад  № 136 пазначаны Луцэвіч І.Д. (Я. Купала), супрацоўнік Беларускай Акадэміі навук.
8-15 мая 1929 г. 
Машынапіс.
(НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 2256, т. 1, арк . 63) 

спасылка  на дакумент

Ліст Я. Купалы ў рэдакцыю газеты «Савецкая Беларусь» у сувязі з размяшчэннем матэрыяла з нагоды яго 50-годдзя ў друку Заходняй Беларусі (якая  знаходзілася ў той час у складзе Польшчы) .
г. Мінск. 9 верасня  1932 г.
Машынапіс.
(НАРБ, ф. 4, воп. 1, спр. 5441, арк. 112—114) 

спасылка  на дакумент

Пратакол (фрагмент) абмеркавання пісьма І. Сталіну (з выступленнямі Я. Купалы і Я. Коласа).
Не пазней за 9 ліпеня 1936 г.
Машынапіс з рукапіснымі праўкамі. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 4п, воп. 1, спр. 9163, арк. 169)
 (20)

спасылка  на дакумент

Выступленне Я. Купалы перад настаўнікамі г. Беластока з нагоды выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі. 
Кастрычнік 1939 г.
(БДАКФФД, 1-4881)

Здымак

Выступленне Я. Купалы на вечары, прысвечаным 85-годдзю з дня смерці паэта Адама Міцкевіча (фрагмент) . 
г. Масква. 1940 г.
Фонадакумент (голас Я. Купалы). 
Дата перазапісу:  1972 г. Магнітная стужка. Час гучання: 2 хв. 56 с. Хуткасць: 38.  Рулон 1.(БДАКФФД, 0579)

Голас Я.Купалы (файл mp3 517 Кб)

Прамова Я. Купалы “Узнімайся, народзе мой, на вялікую расплату!» на радыёмітынгу прадстаўнікоў беларускага народа. 
г. Казань. 18 студзеня 1942 г. 
Пераклад Я. Мазалькова. Аўтограф перакладчыка. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 259, воп. 1, спр. 108, арк. 1–1адв.)

спасылка  на дакумент