Зборнік апавяданняў для дзяцей «У старых дубох. Дзеравеншчына. Злучыліся»

Анатацыя

Зборнік апавяданняў, якія раскрываюць дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. На пярэднім плане прадстаўлена тэма абяздоленага дзяцінства, паказваецца праўда адчуванняў герояў, якую выяўляюць пэўныя жыццёвыя абставіны.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 12886)

Цытата

«Пабегаўшы па беразе яшчэ колькі часу, Грышка пашоў шукаць Базыля. Углыбіўшыся ў свае думкі, Базыль нічога не ўважаў і сядзеў усё на тым-жа дубовым карэнні, дзе сядзеў і раней. Звесіўшы ногі над вадою, пазіраў ён уніз, як цёк Нёман. Тут было глыбока, і вада мела цёмны колер ад гэтай глыбіны. Аб чым-жа думаў хлопчык? Відаць, нешта важнае і сур’ёзнае, бо губы яго былі шчыльна самкнёны, а вочы пазіралі кудысь-то ўглыб.»

(«У старых дубох». 1912 г.)