Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Якуба Коласа

Ушанаванне Якуба Коласа сучаснікамі і нашчадкамі


Заметка карэспандэнта з г. Маладзечна аб вялікай цікавасці моладзі да вершаў Я. Коласа са зборніка «Песні жальбы».
31 сакавіка 1911 г.
Друкаванае.
(БДАМЛМ, бібліятэка, газета «Наша ніва», 1911 г., № 13)

Спасылка на дакумент

Тэлеграма Народнаму камісару асветы А. Луначарскаму з Народнага камісарыята асветы Беларусі аб неабходнасці неадкладнага вырашэння пытання адкамандзіравання К. Міцкевіча (Я. Коласа) з Абаянска-Курскай губерні для працы ў Беларусі.
г. Мінск. 19 лютага 1921 г.
Машынапіс. Копія.
На рускай мове.
(НАРБ, ф. 42, воп. 3, спр. 53, арк. 24)

Спасылка на дакумент

Пастанова Савета Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб прысваенні Я. Коласу звання народнага паэта Беларусі і іншыя матэрыялы, якія датычаць святкавання 20-годдзя яго літаратурнай дзейнасці.
23 лістапада 1926 г.
Друкаванае.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Газеты», газета «Савецкая Беларусь», 1926 г., № 266)

Спасылка на дакумент

Віншавальны артыкул у часопісе «Аршанскі маладняк» з нагоды 20-годдзя літаратурнай дзейнасці Я. Коласа.
г. Орша. Снежань 1926 г.
Друкаванае.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Часопісы», Асабістая бібліятэка Я. Коласа)

Спасылка на дакумент

Пратакол (фрагмент) пазачарговага пасяджэння прэзідыума Віцебскага акруговага выканаўчага камітэта аб святкаванні 20-годдзя літаратурнай дзейнасці Я. Коласа.
15 студзеня 1927 г.
Машынапіс.
(Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, ф. 118, воп. 1, спр. 196, арк. 17)

Спасылка на дакумент

Пратакол (фрагмент) пасяджэння бюро Лёзненскага раённага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі аб арганізацыі калектыўнага чытання і правядзення раённай канферэнцыі чытачоў аповесці Я. Коласа «Дрыгва» і аб запрашэнні  для ўдзелу ў канферэнцыі Я. Коласа.
г.п. Лёзна. 8 лютага 1936 г.
Машынапіс.
(Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, ф. 88-п, воп. 2а, спр. 39, арк. 40)

Спасылка на дакумент

Выступленне Я. Коласа на пасяджэнні, прысвечаным 30-годдзю яго літаратурнай працы.
г. Мінск. 1936 г.
(БДАКФФД, 0-23486)

Здымак

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага камітэта СССР М. Калінін уручае Я. Коласу ордэн Леніна.  
г. Масква. 1939 г.
(БДАКФФД, 1-433)

Здымак

Я. Колас, рускі паэт і перакладчык С. Гарадзецкі, беларуская паэтэса Э. Агняцвет на святочным пасяджэнні, прысвечаным 60-годдзю Я. Коласа.
г. Ташкент. 2 лістапада 1942 г.
(БДАМЛМ, ф. 267, воп. 1, спр. 430, арк. 1)

Здымак

Успаміны партызана А. Шыдлоўскага пра ўплыў твораў Я. Коласа на настроі партызан у час нямецкай акупацыі.
[1944-1945 гг.]
Аўтограф А. Шыдлоўскага. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1428, арк. 1)

Спасылка на дакумент

Ліст Я. Коласа (фрагмент) да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага з інфармацыяй аб тым, што Я. Колас з’яўляецца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і вылучаецца ў дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
22 студзеня 1947 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 2, спр. 70, арк. 1)

Спасылка на дакумент

Я. Колас і народны мастак Беларусі З. Азгур падчас працы над скульптурай пісьменніка.
г. Мінск. 1949 г.
(БДАКФФД, 0-117832)

Здымак

Ліст Я. Коласа да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага з паведамленнем аб вылучэнні кандытатуры Я. Коласа ў дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР і аб будучых сустрэчах з выбаршчыкамі.
6 лютага 1950 г.
Аўтограф Я. Коласа. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 9, воп. 2, спр.188, арк. 1-1адв.)

Спасылка на дакумент

Пратакол (фрагмент) агульнага сходу рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў вагоннага дэпо станцыі Орша-Усходняя і метызнадрэваапрацоўчага завода аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у тым ліку  К. М. Міцкевіча (Я. Коласа) па Аршанскай чыгуначнай выбарчай акрузе № 148.
г. Орша. 17 студзеня 1951 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, ф. 2000, воп. 1, спр. 51, арк. 45)

Спасылка на дакумент

Пратакол (фрагмент) агульнага сходу выкладчыкаў, навучэнцаў і абслугоўваючага персаналу Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у тым ліку К.М. Міцкевіча (Я. Коласа) па Аршанскай чыгуначнай выбарчай акрузе № 148.
17 студзеня 1951 г.
На рускай мове.
(Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, ф. 2000, воп. 1, спр. 51, арк. 48-49)

Спасылка на дакумент

Праект (рэалізаваны) жылога дома для Я. Коласа ў г. Мінску, у далейшым будынак Літаратурна-мерыяльнага музея. 
29 студзеня 1952 г.
Эскізы. Фота.
Аўтар Г. Заборскі.
Аўтографы Я. Коласа і Г. Заборскага.
(БДАНТД, ф. 113, воп. 1, спр. 39)

Здымак

Слова ў адказ Я. Коласа на вечары, прысвечаным 70-годдзю з дня яго нараджэння.
г. Мінск. 25 кастрычніка 1952 г.
Фонадакумент (голас Я. Коласа).
Магнітная стужка. Час гучання прамовы: 6 хв. 08 сек. Хуткасць: 38.
(БДАКФФД, 0008)

Фрагмет выступления (файл mp3 426Кб)

Праект (нерэалізаваны) намагільнага помніка Я. Коласу.
1956 г.
Конкурсны варыянт. Фота.
Аўтар  М. Бакланаў.
(БДАНТД, ф. 128, воп. 1, спр. 14)

Здымак

Праект (рэалізаваны) помніка Я. Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына.
Стаўбцоўскі раён. 1956 г.
Калька.
Аўтар М. І. Бакланаў. (БДАНТД, ф. 3, воп. 1, спр. 1513)

Спасылка на дакумент

Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб літаратурнай спадчыне народнага паэта Беларусі Я. Коласа (К.М. Міцкевіча).
г. Мінск. 20 жніўня 1956 г.
Машынапіс. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 595, арк. 214)
Спасылка на дакумент
Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб правядзенні адкрытых усесаюзных конкурсаў на праекты помнікаў Я. Купалу і Я. Коласу.
г. Мінск. 18 снежня 1957 г.
Машынапіс на афіцыйным бланку ўстановы. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 700, арк. 136-137)
Спасылка на дакумент
Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб устанаўленні літаратурных прэмій імя Я. Купалы і Я. Коласа.
10 лютага 1959 г.
Машынапіс на афіцыйным бланку ўстановы. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 872, арк. 5)
Спасылка на дакумент
Праект (не рэалізаваны) помніка на магіле Я. Коласа.
1960 г.
Конкурсны варыянт. Калька.
Аўтар Л. Рымінскі.
(БДАНТД, ф. 3, воп. 1, спр. 1544)

Спасылка на дакумент

Намагільны помнік Я. Коласу, усталяваны на Вайсковых могілках.
г. Мінск. 1970 г.
Аўтар У. Ананька, М. Якавенка, архітэктар М. Мызнікаў
(БДАНТД, ф. 113, воп. 1, спр. 11)

Здымак

Праект (рэалізаваны) скульптурнай кампазіцыі на плошчы Я. Коласа ў Мінску.
1972 г.
Эскіз. Ватман.
Аўтары Г. Заборскі, З. Азгур.
(БДАНТД, ф. 113, воп. 1, спр. 20)

Спасылка на дакумент

Скульптурная кампазіцыя (агульны від) на плошчы Я. Коласа.
г. Мінск. 1972 г. 
Аўтары Г. Заборскі, Ю. Градаў, Л. Левін, З. Азгур.
(БДАНТД, ф. 113, воп. 1, спр. 20)

Здымак

Праект (рэалізаваны) хаты лесніка ў мемарыяльнай сядзібе Я. Коласа ў Альбуці.
Стаўбцоўскі раён. 1972 г.
Чарцёж, ватман.
(БДАНТД, ф. 91, воп. 1, спр. 547)

Спасылка на дакумент

Праект (рэалізаваны) хаты лесніка ў мемарыяльнай сядзібе Я. Коласа ў Смольні. 
Стаўбцоўскі раён. 1972 г.
Чарцёж, ватман.
(БДАНТД, ф. 91, воп. 1, спр. 547)

Спасылка на дакумент

Каля цеплахода «Якуб Колас» першы памочнік капітана Е. Дзяругін, беларускі паэт С. Шушкевіч, брат  Я. Коласа І. Міцкевіч, капітан цеплахода В. Татарнікаў, вучоны сакратар музея Я. Коласа М. Пратасевіч г. Ізмаіл. 1976 г.
(БДАКФФД, 0-103235)

Здымак

Інфармацыя аб прысваенні імя Я. Коласа Аршанскай гарадской бібліятэцы № 4.
25 студзеня 1980 г.
Друкаванае.
(БДАМЛМ, бібліятэка, газета «Літаратура і мастацтва», № 4)

Спасылка на дакумент

Афіша да пантамімы паводле паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка» у выкананні ансамбля пантамімы «Рух».
г. Мінск. 1982 г.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Афішы»)

Здымак

Вокладкі кніг твораў Я. Коласа, перакладзеных на замежныя мовы.
Фотамантаж.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Кніжны»)

Здымак

Будынак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа.
г. Віцебск. Чэрвень 2001 г.
(БДАКФФД, 0-150611)

Здымак

У дзень 46-й гадавіны з дня смерці Я. Коласа ля яго магілы на Вайсковых могілках.
г. Мінск. 2002 г.
(БДАКФФД, Е001292)

Здымак

Сцэны са спектакля паводле паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка» у пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.
г. Мінск. 2005 г.
(Літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, фонд «Афішы»)

Здымак

Помнік Я. Коласу на плошчы Я. Коласа.
г. Мінск. 2007 г.
Аўтары Г. Заборскі, Ю. Градаў, Л. Левін, З. Азгур.
(БДАКФФД, 0-154955)

Здымак

Фрагменты скульптурнай кампазіцыі паводле твораў Я. Коласа на плошчы Я. Коласа.
г. Мінск. 2007 г.
Аўтары Г. Заборскі, Ю. Градаў, Л. Левін, З. Азгур.
(БДАКФФД, 0-154956, 0-154957)

Здымак