Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

1000 гадоў назад (1019) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Брэст (Берасце, Бярэсце) студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
1045 гадоў назад (974) паводле Віцебскага летапісу кіеўскай княгіняй Вольгай заснаваны Віцебск
1000 гадоў назад (1019) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Брэст (Берасце, Бярэсце)
975 гадоў з пачатку будаўніцтва (1044) у Полацку Сафійскага сабору (будаўніцтва скончана ў 1066 г., паводле іншых звестак пабудаваны ў 1050 – 1060 гг.)
975 гадоў з часу княжання (1044 – 1101) у Полацку Усяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем
975 гадоў назад (1044) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Навагрудак (Новогород, Новогородок)
960 гадоў назад (1059) у летапісах упершыню ўпамінаецца Копысь як горад Полацкага княства (цяпер гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці)
915 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай (свецкае імя Прадслава) (каля 1104 – 1173), беларускай асветніцы, ігуменні Полацкага манастыра св. Спаса
860 гадоў назад (1159) у летапісах упершыню ўпамінаецца Чачэрск
790 гадоў назад (1229) заключаны гандлёвы дагавор Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгаю і востравам Готланд (“Смаленская гандлёвая праўда”)
745 гадоў назад (1274) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Капыль
735 гадоў назад (1284) войскі літоўскага князя Рынгальда разграмілі мангола-татарскія войскі каля вёскі Магільна (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці)
605 гадоў назад (1414) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Глыбокае
580 гадоў назад (1439) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Лепель
575 гадоў назад (1444) Гродна атрымаў поўнае самакіраванне паводле магдэбургскага права
565 гадоў назад (1454) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Стары Мядзел (цяпер г. Мядзел Мінскай вобласці)
525 гадоў назад (1494) горад Высокае атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
525 гадоў назад (1494) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Косава (Косаў)
520 гадоў назад (1499) Мінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
515 гадоў з часу ўтварэння (1504) Полацкага ваяводства
515 гадоў назад (1504) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца в. Будслаў (Буда, Буцлаў, Будцлаў) Мядзельскага раёна
505 гадоў назад (1514) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Мёры
490 гадоў з часу ўвядзення (1529) Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, збора законаў айчыннага феадальнага права
485 гадоў назад (1534) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Сянно
450 гадоў назад (1569) Радашковічы і Дзісна атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
445 гадоў з часу заснавання (1574) у Вільні друкарні братоў Мамонічаў (дзейнічала да 1623 г.)
445 гадоў з часу выдання (1574) Сымонам Будным у мяст. Лоск каля Валожына Новага Запавету з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі
440 гадоў назад (1579) Гродна стаў рэзідэнцыяй караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя
430 гадоў назад (1589) Кобрын і Пружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
420 гадоў назад (1599) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Вілейка
390 гадоў назад нарадзіўся Сімяон Полацкі (сапр. Пятроўскі–Сітніяновіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, пісьменнік, публіцыст і педагог
385 гадоў назад (1634) Чавусы і Бешанковічы атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
385 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага (1634 – 1689), беларускага мысліцеля
320 гадоў з пачатку (1699) выдавецкай дзейнасці беларускага асветніка Іллі Капіевіча (Капіеўскага) у Амстэрдаме (Галандыя)
295 гадоў назад (1724) створана Нясвіжская капэла Радзівілаў (існавала да 1809 г.)
290 гадоў назад (1729) заснавана Пінская друкарня (існавала да 1746 г.)
250 гадоў назад (1769) у в. Бабоўня (Капыльскі раён) заснавана суконная мануфактура
250 гадоў з пачатку дзейнасці (1769) у Гродна тэатра Тызенгаўза (дзейнічаў да 1780 г.)
250 гадоў з часу заснавання (1769) шклозавода “Залессе” (першапачаткова існаваў як шкляная мануфактура ў мяст. Ілля, з 1855 г. пераведзена ў в. Залессе Мінскай губерніі)
245 гадоў назад (1774) у Гродна створана музычна-тэатральная школа Тызенгаўза (існавала да 1780 г.)
220 гадоў назад нарадзіўся Баршчэўскі Ян (1799, паводле іншых крыніц 1790, 1794, ці 1796 – 1851), беларускі і польскі пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
225 гадоў з пачатку паўстання (1794) у Польшчы, Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі
225 гадоў з часу ўтварэння (1794) Віленскага генерал-губернатарства (існавала да 1912 г.)
215 гадоў з дня нараджэння Гарбачэўскага Мікіты Іванавіча (1804 – 1879), беларускага архівіста, мовазнаўца, педагога
215 гадоў назад (1804) завершана будаўніцтва Агінскага канала, які злучыў водныя сістэмы рэк Нёмана і Дняпра
210 гадоў з часу заснавання (1809) у Магілёве першай у Беларусі метэаралагічнай станцыі
210 гадоў назад (1809) у Магілёве на базе галоўнага народнага вучылішча адкрыта першая гімназія
205 гадоў назад нарадзіўся Гашкевіч Іосіф Антонавіч (1814 – 1872), дыпламат, мовазнаўца, даследчык Японіі і Кітая
195 гадоў з часу выдання (1824) “Беларускага архіва старажытных грамат”, першага зборніка дакументаў па гісторыі беларускіх зямель
190 гадоў з пачатку дзейнасці (1829) Беларускай навучальнай акругі
185 гадоў назад (1834) у Віцебску адкрылася настаўніцкая семінарыя, спецыяльная навучальная ўстанова па падрыхтоўцы настаўнікаў прыходскіх вучылішч і падрыхтоўчых класаў гімназіі (закрыта ў 1839 г.)
180 гадоў назад (1839) скончана будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў водныя сістэмы рэк Нёмана і Бебжы (басейн Віслы)
180 гадоў назад (1839) заснавана метэаралагічная станцыя ў Гродна
160 гадоў назад (1859) уведзена ў эксплуатацыю першая ў Беларусі тэлеграфная лінія Мінск – Бабруйск
155 гадоў назад (1864) заснавана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя (існавала да 1920 г.)
150 гадоў назад (1869) пачалося будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (скончылася ў 1878 г.)
150 гадоў назад нарадзіўся Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў Станіслававіч (1869 – 1927), беларускі жывапісец і графік
145 гадоў назад (1874) у Гомелі заснаваны галоўныя механічныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі (у далейшым Гомельскі вагонарамонтны завод, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Гомельскі вагонабудаўнічы завод”)
140 гадоў назад (1879) заснавана Навабеліцкая запалкавая фабрыка “Везувій” (з 1944 г. Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. уваходзіць у Гомельскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне, цяпер прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “ФСК” на правах структурнага падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельдрэў”)
135 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1884) чыгуначнай лініі Вільня – Пінск
135 гадоў з часу пабудовы (1884) Пінскага параходабудаўнічага завода (з 1939 г. суднарамонтны завод, з 1961 г. суднабудаўніча-суднарамонтны завод, з 1988 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Белсуднабудрамонт”, з 2000 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Пінскі ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтны завод”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Пінскі ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтны завод”)
135 гадоў назад нарадзіўся Кумельскі Уладзімір Уладзіміравіч (1884 – 1939), акцёр і рэжысёр, заснавальнік Рускага драматычнага тэатра Беларусі, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
130 гадоў назад нарадзіўся Рафальскі Міхаіл Фадзеевіч (1889 – 1937), рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог, народны артыст Беларусі
125 гадоў з часу заснавання (1894) у мястэчку Альбярцін Слонімскага павета і маёнтку Лахозва Навагрудскага павета шоўкакруцільных фабрык
120 гадоў назад нарадзіўся Засецкі Пётр Іванавіч (1899 – 1941), рускі і беларускі спявак, народны артыст Беларусі
120 гадоў назад (1899) заснавана Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна (адкрыта 25 снежня 1900 г.)
115 гадоў назад (1904) у Брэсце адкрыта жаночая гімназія
110 гадоў назад (1909) у Брэсце быў адкрыты першы кінематограф
110 гадоў назад (1909) пачалося выданне “Минской старины”, зборніка дакументаў, навуковых прац і артыкулаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Беларусі
110 гадоў назад (1909) пачалося выданне “Полоцко-Витебской старины”, зборніка дакументаў, навуковых прац і артыкулаў па гісторыі Беларусі
110 гадоў з пачатку дзейнасці (1909) настаўніцкай семінарыі ў Рагачове (дзейнічала да 1919 г.)
110 гадоў з часу выдання (1909) у Гомелі грамадска-палітычных і літаратурных газет “Полесье” і “Полесская жизнь”
105 гадоў з часу стварэння (1914) у Мінску кампазітарам У.В.Тэраўскім аднаго з першых беларускіх харавых калектываў (у 1917 г. рэарганізаваны ў Беларускі народны хор)
105 гадоў з часу заснавання (1914) Барысаўскай жаночай настаўніцкай семінарыі (існавала да 1916 г.)
100 гадоў назад (1919) створаны Камісарыят юстыцыі Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР
100 гадоў назад (1919) створаны Камісарыят земляробства Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР
100 гадоў назад (1919) створаны Камісарыят фінансаў Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР
100 гадоў назад (1919) створаны Камісарыят аховы здароўя Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР
100 гадоў назад (1919) створаны Камісарыят асветы Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР
100 гадоў назад (1919) створаны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР
100 гадоў назад (1919) заснавана Віленская беларуская гімназія (існавала да 1944 г.)
100 гадоў назад (1919) у Магілёве адкрыта музычная школа, адна з першых у Беларусі (з 1937 г. музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага–Корсакава, з 2009 г. Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага–Корсакава)
95 гадоў з часу выдання (1924) у Мінску штомесячнага навукова-метадычнага часопіса Міністэрства адукацы Рэспублікі Беларусь “Народная асвета”
95 гадоў з часу выдання (1924) у Мінску “Летапісу друку Беларусі”, штомесячнага дзяржаўнага бібліяграфічнага паказальніка
95 гадоў назад (1924) у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны музычны тэхнікум (з 1937 г. Мінскае музычнае вучылішча, у 1957 г. прысвоена імя М.І.Глінкі, з 2011 г. Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі)
95 гадоў з часу заснавання (1924) Віцебскага ветэрынарнага інстытута (заснаваны на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума, Віцебскага губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея і Віцебскай ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі, цяпер Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны)
95 гадоў з часу стварэння (1924) Гомельскай кандытарскай фабрыкі “Спартак” (створана як кандытарская фабрыка “Прасвет” на базе кандытарскай майстэрні, з 1994 г. – адкрытае акцыянернае таварыства Кандытарская фабрыка “Спартак”, у 1998 – 2013 гг. сумеснае беларуска – амерыканскае прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства “Кандытарская фабрыка “Спартак”, цяпер сумеснае прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства “Спартак”)
95 гадоў з часу стварэння (1924) акцыянернага таварыства “Радыёперадача”, якое паклала пачатак развіццю радыёвяшчання ў Беларусі
95 гадоў назад (1924) заснавана “Беларуская хата”, культурна-асветнае таварыства беларускай інтэлігенцыі ў Латвіі (існавала да 1936 г.)
90 гадоў назад (1929) выдаў першую прадукцыю Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат (з 1971 г. уваходзіць у аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Фандак”, з 2016 г. уваходзіць у «Холдынг арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці» ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь»)
90 гадоў назад (1929) створаны Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
90 гадоў назад (1929) створаны Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа Акадэміі навук Беларусі (з 2008 г. Інстытут мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
90 гадоў з часу ўвядзення ў дзеянне (1929) Лідскай абутковай фабрыкі (першапачаткова існавала як фабрыка гумавых вырабаў “Ардаль”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Лідская абутковая фабрыка”)
90 гадоў назад (1929) створана Магілёўская швейная фабрыка імя В.Валадарскага (цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Магілёўская швейная фірма “Вяснянка”)
90 гадоў назад (1929) заснаваны Беларускі дзяржаўны цэнтральны тэатр рабочай моладзі (існаваў да 1937 г.)
90 гадоў назад (1929) заснаваны Польскі дзяржаўны вандроўны тэатр Беларусі (існаваў да 1935 г.)
85 гадоў назад (1934) створаны Саюз пісьменнікаў Беларусі
85 гадоў назад (1934) створаны Саюз архітэктараў Беларусі
85 гадоў назад (1934) пачаў выдавацца ілюстраваны часопіс для дзяцей у Заходняй Беларусі “Пралескі” (выходзіў да 1939 г.)
85 гадоў назад (1934) у Мінску адкрыўся стадыён “Дынама”
80 гадоў назад (1939) уступіла ў лік дзеючых Гродзенская абутковая фабрыка “Нёман” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская абутковая фабрыка”Нёман”)
80 гадоў з часу стварэння (1939) Гомельскага абласнога рускага драматычнага тэатра (Другі дзяржаўны рускі тэатр Беларусі, працаваў у 1939 – 1941 гг., 1945 – 1946 гг.); у 1946 г. тэатр пераведзены ў Магілёў, дзе на яго базе створаны Магілёўскі драматычны тэатр (1946 – 1949 гг.)
80 гадоў назад (1939) у Гродна створаны Дзяржаўны польскі тэатр Беларусі (існаваў да 1941 г.)
80 гадоў назад (1939) заснаваны Пінскі абласны драматычны тэатр (існаваў у 1939 – 1941 гг., 1945 – 1954 гг.)
75 гадоў з часу заснавання (1944) Мінскага аўтамабільнага завода (з 1975 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання па выпуску вялікагрузных аўтамабіляў “БелаўтаМАЗ”, з 2002 г. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі аўтамабільны завод”, з 2009 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі аўтамабільны завод”, з 2012 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі аўтамабільны завод” – упраўляючая кампанія холдынга “БелаўтаМАЗ”)
75 гадоў з часу заснавання на базе Гродзенскага настаўніцкага інстытута (1944) Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я.Купалы (з 1978 г. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы)
75 гадоў з часу заснавання (1944) Лідскага камбіната харчовых канцэнтратаў (з 1977 г. вытворчае аб’яднанне “Лідахарчканцэнтратпрам”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Лідскія харчовыя канцэнтраты”)
75 гадоў з пачатку дзейнасці (1944) Брэсцкага абласнога радыё
75 гадоў назад (1944) арганізаваны Гродзенскі абласны камітэт радыёінфармацыі (цяпер тэлерадыёкампанія «Гродна»)
75 гадоў з часу заснавання ў Мінску (1944) Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (адкрыты для наведвання 20 верасня 1945 г.)
75 гадоў назад (1944) заснаваны Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці
75 гадоў з часу заснавання (1944) Мазырскага настаўніцкага інстытута (з 1952 г. Мазырскі педагагічны інстытут, цяпер Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна)
70 гадоў назад (1949) заснаваны Тэатр драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе (існаваў да 1957 г.)
65 гадоў з часу заснавання (1954) Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
65 гадоў назад (1954) арганізаваны Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, цяпер Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт)
65 гадоў з часу стварэння (1954) Беларускага геаграфічнага таварыства
60 гадоў назад (1959) створаны Мінскі завод халадзільнікаў (з 1977 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Атлант”, з 1993 г. акцыянернага таварыства “Атлант”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Атлант”)
60 гадоў з часу заснавання (1959) Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі і Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
60гадоў з часу заснавання (1959) Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
60 гадоў з часу заснавання (1959) Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі
60 гадоў назад (1959) створаны Саюз журналістаў Беларусі
60 гадоў назад (1959) у Мінску адкрыты будынак Дзяржаўнага цырка Беларусі (Мінскі дзяржаўны цырк Беларусі)
55 гадоў назад (1964) каля г. Рэчыцы адкрыта першае ў Беларусі прамысловае радовішча нафты
55 гадоў з часу заснавання (1964) Мінскага радыётэхнічнага інстытута (створаны на базе радыётэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1993 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі)
50 гадоў з часу заснавання (1969) вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры” Беларускай дзяржаўнай філармоніі
50 гадоў з часу стварэння (1969) у Брэсце радыётэлецэнтра
50 гадоў з часу адкрыцця (1969) у Брэсце абласной філармоніі
50 гадоў з часу пуску (1969) першага энергаблоку Лукомскай ДРЭС (будаўніцтва скончана ў 1974 г.)
45 гадоў з часу адкрыцця (1974) політэхнічнага інстытута ў Наваполацку (цяпер Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт)
45 гадоў назад (1974) створаны вакальна-інструментальны ансамбль “Верасы”
45 гадоў назад (1974) створана творчае аб’яднанне “Студыя “Сябры”
45 гадоў назад (1974) створаны Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”
45 гадоў з часу адкрыцця (1974) рэспубліканскага спартыўнага комплексу “Раўбічы”
45 гадоў з пачатку правядзення (1974) Міжнароднага штотыднёвага фестывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень”
45 гадоў назад (1974) створаны жаночы вакальна-інструментальны ансамбль “Чараўніцы” Беларускай дзяржаўнай філармоніі (існаваў да 1991 г.)
40 гадоў з часу адкрыцця (1979) у Мінску Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
40 гадоў з часу заснавання (1979) Гомельскага кааператыўнага інстытута (цяпер Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі)
35 гадоў назад (1984) у Мінску створаны Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр
30 гадоў з часу заснавання (1989) у Мінску Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны (устаноўчы з’езд адбыўся 4 чэрвеня 1989 г.)
20 гадоў назад (1999) выйшаў у свет першы нумар навукова-практычнага ілюстраванага часопіса “Архівы і справаводства”

Далей >>