Паэма «Сон на кургане»

Анатацыя

Драматычная паэма. Завершана ў 1910 г. Упершыню апублікавана ў альманаху "Маладая Беларусь" у 1912 г. Змест гэтага гісторыка-філасофскага рамантычнага твора зводзіцца да некалькіх тэматычных ліній: роздум паэта пра лёс беларускага вызваленчага руху, пра шляхі барацьбы народа, які ў рэвалюцыі шукаў здзяйснення сваіх сацыяльных і нацыянальных спадзяванняў; вырашэнне праблемы ўзаемаадносін правадыра і народнай масы; найбольш істотная тэма — імкненне рэакцыйных сіл настроіць народ супраць лепшых яго сыноў.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2732, 2437)

Цытата

"Рукі ў аковах, душы ў балоце,
Зверства спраўляе каляды;
Свіст гругановы целам калоце,
Гадзіны сыкаюць здрадай…

Тутка мы п’ём, не марудзім,
Вечнай адданы кляцьбе:
Даўніх праступкаў забудзем,
К новым пад’юдзім сябе.

*

Хто лепш ярмом нас здавіць, прыцісне —
Б’ём таму ніжай паклоны,
І ненавідзім так бескарысне,
Як бескарысны усе нашы плёны.

Тутка мы п’яны, ах, п’яны…
Як сэрца ядам змяі.
Тут, там нам праўда не знана —
Хто мы: звярмі ці людзьмі?"