Паэма «На Куццю»

Анатацыя

Напісана ў 1911 г. Упершыню апублікавана ў газеце "Наша ніва" ў 1911 г. Твор прасякнуты духам пратэсту супраць прыгнечання Беларусі і глыбокай верай у светлую будучыню свайго народа, які абуджаецца да актыўнага дзеяння. Фантастычная сцэна княжацкага балю на старым замчышчы ў калядны вечар, каларытнае ўзнаўленне старажытных звычаяў і павер’яў, сімвалічныя сцэны і дэталі — своеасаблівы прыём для разгортвання глыбокага філасофскага роздуму пра мінулае і будучыню роднага краю.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2435)

Цытата

"Не ўмруць, не ўмруць ужо яны,
Раз хочуць сонца, славы, песні;
Заб’юць ім зычныя званы
Прабудным звонам напрадвесні."