Пошукавая сістэма “Дапаможнік”

Пошукавая сістэма “Дапаможнік”

Пачніце адсюль!

Пошукавая сістэма “Дапаможнік” разлічана на тых, хто збіраецца распачаць пошук продкаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Для таго, каб пошук у архівах быў эфектыўным, трэба ведаць пэўную пачатковую інфармацыю. Пошукавая сістэма дапаможа такую інфармацыю знайсці ці ўдакладніць.

У самым горшым выпадку чалавек можа ведаць толькі прозвішча сваіх продкаў, не ўяўляючы, у якой мясцовасці яны жылі. Праз “Дапаможнік” можна высветліць, у якіх населеных пунктах існавалі пэўныя прозвішчы ў канцы ХІХ – першай палове ХХ стагоддзя. Асноўнай крыніцай паслужылі спісы, надрукаваныя ў гісторыка-дакументальных хроніках гарадоў і раёнаў Беларусі серыі “Памяць”. У пошукавай сістэме ёсць звесткі са спісаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і загінуўшых пад час яе мірных жыхароў, а таксама са спісаў ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-х – 1950-х гадоў. У гэтых спісах пазначаны не ўсе, але пераважная большасць прозвішчаў, якія існавалі ў той час, з прывязкай да населенага пункта (спісы загінуўшых яўрэяў не апрацоўваліся, бо яны маюцца на сайце Yad Vashem: www.yadvashem.org). Усе прозвішчы прыведзены ў беларускай арфаграфіі.

Каб атрымаць спіс паселішчаў, у якіх зафіксавана пэўнае прозвішча, трэба на стартавай старонцы ўвесці ў пошукавае акенца ўсё прозвішча ці яго частку на беларускай мове, а на панелі пад акенцам выбраць опцыю “Прозвішчы”.

Увага: рэгістр мае значэнне! Калі ўведзеная частка пачынаецца з вялікай літары, супадзенні будуць шукацца з пачатку прозвішчаў, калі з маленькай літары – у любым месцы, акрамя пачатку.

Калі прозвішча рэдкае, пошук пакажа ўсе паселішчы, у якіх яно сустракалася, з пазначэннем сучаснай прыналежнасці да раёна, а па дадатковым кліку – прыналежнасці да сельсавета ў час, калі стваралася хроніка “Памяць” адпаведнага раёна (у большасці выпадкаў гэта 1980-я ці 1990-я гады). Калі паселішча лакалізавана на сучасных ці старых картах, можна ўбачыць і яго месцазнаходжанне.

Для пашыраных прозвішчаў, якія зафіксаваны больш чым у 12 розных паселішчах, будзе прапанавана ўдакладніць вынікі пошуку па дадатковых параметрах. Дзеля гэтага трэба перайсці ў рэжым пашыранага пошуку, перасунуўшы ўправа тумблер пад пошукавым акенцам. Можна будзе адабраць паселішчы ў межах сучаснага раёна Рэспублікі Беларусь, раёна БССР у межах 1953 г. (да пачатку масавых перапарадкаванняў і ўзбуйненняў раёнаў) ці павета (уезда) Расійскай імперыі да 1917 г. Адпаведную адміністрацыйную адзінку трэба выбраць са спісу ў выпадаючым акенцы.

Тым, каго цікавіць пэўнае паселішча, “Дапаможнік” дазволіць хутка вызначць яго сучасную і былую прыналежнасць і ўбачыць яго на карце. Дзеля гэтага дастаткова абраць опцыю “Паселішчы (бел. мова)” ці “Паселічшы (рус. мова)” і ўвесці назву на адпаведнай мове. Пры ўвядзенні часткі назвы можна атрымаць спіс усіх паселішчаў, дзе такая частка прысутнічае, а калі ён атрымаўся занадта вялікім – звузіць пошук такім жа чынам, які і для прозвішчаў.

Увага: для большасці не існуючых зараз паселішчаў, якія зніклі раней за 1970-я гады, беларускія назвы ў базе дадзеных адсутнічаюць. Іх можна знайсці толькі па рускай назве.

Калі клікнуць на назву аднаго з адшуканых паселішчаў, можна атрымаць дадатковыя звесткі пра яго. Яны прыводзяцца на той мове, на якой былі ўнесены ў базу дадзеных: звесткі пра сучасны стан паселішча і прыналежнасць у часы Рэчы Паспалітай прыводзяцца на беларускай мове, звесткі з часоў Расійскай імперыі і прыналежнасць да сельскага ці пасялковага савета (на пачатак 1981 г. і пачатак 2011 г.) – на рускай мове.

Звесткі пра паселішчы Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя паходзяць з апублікаваных спісаў населеных месцаў па губернях Расійскай імперыі, з удакладненнем, па магчымасці, прыналежнасці да царкоўных прыходаў па архіўных крыніцах. Звесткі пра прыналежнасць у ХІХ стагоддзі ўзяты з апублікаваных спісаў населеных месцаў 1870-х гадоў па Віленскай, Гродненскай і Мінскай губернях. Па Віцебскай і Магілёўскай губернях, для якіх гэтыя спісы не друкаваліся, прыводзяцца звесткі пра прыналежнасць да маёнткаў і пра іх уласнікаў з інвентароў 1840-х гадоў, якія, на жаль, захаваліся толькі часткова ў Нацыянальным гістарычны архіве Беларусі.

Звестки пра XVIII ст. з невялікімі ўдакладненнямі паходзяць з базы дадзеных, што была распрацавана пры стварэнні гісторыка-геаграфічнага паказальніка да генеральнай карты “Беларускія землі ў канцы XVIII ст.”, апублікаванага ў выданні: “Вялікі гістарычны атлас Беларусі у 4-х тамах”. Т.2. Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 169–348. Яны адлюстроўваюць прыналежнасць паселішчаў да паветаў Рэчы Паспалітай, каталіцкіх парафій і маёнткаў напярэдадні пераходу беларускіх земляў пад расійскую ўладу. У заходняй і цэнтральнай Беларусі звесткі адпавядаюць стану на 1780-я гг., на усходзе (у межах першага падзелу Рэчы Паспалітай) – на 1772 г.

На тэрыторыі, якая з 1920 па 1939 г. уваходзіла ў склад Польшчы, тагачасную прыналежнасць да паветаў, гмін і парафій можна дадаткова высветліць на сайце Baza Miejscowości Kresowych: http://www.kami.net.pl/kresy

Спіс выкарыстаных крыніц:

Алфавитный указатель населенных пунктов по приходам Гродненской губернии (19 – нач. 20 в.) [Электронный ресурс] / Режим доступа: локально в читальном зале НИАБ в Гродно.

Алфавитный указатель населенных пунктов по парафиям Гродненской губернии (к. 18 – нач. 20 в.) [Электронный ресурс] / Режим доступа: локально в читальном зале НИАБ в Гродно.

Инвентари помещичьих имений Витебской губернии. НИАБ. Ф. 2635. Оп. 1.

Инвентари помещичьих имений Могилевской губернии. НИАБ. Ф. 2149, оп. 1. Ф. 2189, оп. 1. Ф. 2221, оп.1.

Список о составе волостей и сельских обществ Гродненской губернии. – Гродно, 1870.

Список населенных пунктов по уездам и волостям Минской губернии. – Минск, 1870.

Список мировых участков и волостей Ковенской губернии. Составлен в 1870 году. – Ковно, 1870. – 242 с. [Электронный ресурс] / Режим доступа: http://book-old.ru/BookLibrary/17000-Kovenskaya-gub/1870.-Spisok-mirovyih-uchastkov-i-volostey-Kovenskoy-gubernii.html.

Список волостей и сельских обществ по мировым участкам Виленской губернии 1873 года. – Вильна, 1873.

Гошкевич И. И. Виленская губерния: Полный список населенных мест со статистическими данными о каждом селении. – Вильна, 1905. – 349 с.

Список населенных мест Витебской губернии / под ред. А. П. Сапунова. – Витебск: Губ. стат. ком., 1906. – LХХХIII, 450 с.

Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии. – Минск: Губ. стат. ком., 1909. – 232 с.

Список населенных мест Могилевской губернии / под ред. Г. П. Пожарова. – Могилев: Губ. стат. ком., 1910. – СХХV, 250 с.

Список населенных мест Минской губернии в алфавитном порядке селений по каждой волости. – Минск, 1912. – 138 с.

Указатель населенным местностям Гродненской губернии с относящимися к ним необходимыми сведениями. – Гродно: Губ. стат. ком., 1905. – 180 с.

Список населённых мест Ковенской губернии на 1902 год. – Ковно, 1902. [Электронный ресурс] / Режим доступа: http://book-old.ru/BookLibrary/17000-Kovenskaya-gub/1902.-Spisok-naselennyih-mest-Kovenskoy-gubernii-na-1902-god.html.

Списки населенных мест Сувалкской губернии как материал для историко-этнографической географии края / Собрал Э. А. Вольтер. – СПб., 1901. – 329 с. [Электронный ресурс] / Режим доступа: http://book-old.ru/BookLibrary/61000-Suvalkskaya-gub/1901.-Spiski-naselennyi-mest-Suvalkskoy-gubernii-1888-goda-kak-materialyi-dlya-istoriko-etnograficheskoy-geografii-kraya.html.

Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П.П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1977. – 504 с.

Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П.П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1980. – 176 с.

Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П.Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1981. – 360 с.

Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Рэд. П.П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – 319 с.

Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Рэд. П.П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 240 с.

Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П.П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – 240 с.

Дзеля лакалізацыі паселішчаў выкарыстоўваліся “Военно-топографическая карта Европейской России” (трохвярстоўка) розных гадоў выдання, савецкія і польскія тапаграфічныя карты 1920-х – 30-х гг. масштабу 1 : 100 000 (Mapa Taktyczna Polski, Карта Генерального штаба РККА).