Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Браніслава Эпімах-Шыпілу

Паплечнікі і паслядоўнікі Браніслава Эпімах-Шыпілы

Францішак Багушэвіч (1840-1900 гг.) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай нацыянальнай ідэалогіі. Партрэт невядомага аўтара. Туш. Пяро.
[1890-я гг.]
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 46, арк. 31)
Францішак Багушэвіч
Вінцэнт Мяніцкі (1850-1916 гг.) — гісторык, археограф, калекцыянер.
[1885-1890 гг.].
Копія з архіва І. Багдановіч.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Вінцэнт Мяніцкі
Дароўны надпіс, які зрабіў Б. Эпімах-Шыпіла на адвароце свайго фотаздымка, Уладзіміру Самойлу (1878-1941 гг.) — беларускаму і рускаму крытыку і даследчыку літаратуры, публіцысту, філосафу, паэту, перакладчыку. г. Санкт-Пецярбург. 18 красавіка 1908 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 58, арк. 1-1 адв.)
Дароўны надпіс
Антон Луцкевіч (1884-?1946 гг.) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык.
[1910-я гг.].
Копія фотаздымка.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Антон Луцкевіч
Вацлаў Ластоўскі (1883-1938 гг.) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, супрацоўнік Інстытута беларускай культуры, акадэмік Беларускай акадэміі навук.
[1920-я гг.]
(БДАМЛМ, ф. 403, воп. 1, спр.76, арк. 1)
Вацлаў Ластоўскі
Браніслаў Тарашкевіч (1892-1938 гг.) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец.
[1910-я гг.]
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 54, арк. 1)
Браніслаў Тарашкевіч
Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч) (1887-1937 гг.) — беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, супрацоўнік Інстытута беларускай культуры, акадэмік Беларускай акадэміі навук.
1913 г.
Копія фотаздымка.
(БДАМЛМ, ф. 15, воп. 1, спр. 122, арк. 3)
Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч)
Міхась Мялешка (1892-1941 гг.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст, супрацоўнік Інстытута беларускай культуры і Беларускай акадэміі навук.
1920-я гг.
Копія фотаздымка.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Міхась Мялешка
Алаіза Кейрыс (Пашкевіч, Цётка, 1876-1916 гг.) — беларуская паэтэса.
Фотаздымак і 1-я старонка са студэнцкай заліковай кніжкі.
г. Львоў. 1912 г.
Рукапіс. На друкаваным бланку ўстановы. Аўтограф Цёткі (А. Кейрыс). На польскай мове.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 2, спр. 4, арк. 34 адв., 35)
Алаіза Кейрыс (Пашкевіч, Цётка)
Тамаш Грыб (1895-1938 гг.) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.
г. Прага. 1923 г.
(БДАМЛМ, ф. 403, воп. 1, спр. 69, арк. 1)
Тамаш Грыб
Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891-1959 гг.) — беларускі палітычны дзеяч, рэдактар, педагог.
[1925 г.].
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, спр. 240, арк. 4а)
Клаўдзій Дуж-Душэўскі
Антон Неканда-Трэпка (1877-1942 гг.) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог, выдавец, публіцыст, з жонкай Юліяй.
[пачатак 1930-х гг.]
(БДАМЛМ, ф. 473, ум.спр. 3, арк. 1)
Антон Неканда-Трэпка
Паўліна Мядзёлка (1893-1974 гг.) — дзеяч беларускай культуры.
г. Санкт-Пецярбург. 1913 г.
(БДАМЛМ, ф. 403, воп. 1, спр. 54, арк. 1)
Паўліна Мядзёлка
Б. Эпімах-Шыпіла з Альбертам Паўловічам (1875-1951 гг.) — беларускім паэтам, драматургам; Аляксандрам Астрамовічам (Андрэем Зязюляй (1878-1921 гг.) — беларускім паэтам, каталіцкім святаром, і інш.
[1911-1912 гг.].
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 41, арк. 1)
Б. Эпімах-Шыпіла і інш.
Ксяндзы-літаратары (злева направа) Янка Быліна (Янка Семашкевіч, 1883-1956 гг.); Адам Станкевіч (1892-1949 гг.); Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч, 1890-1926 гг.).
1916 г.
(БДАМЛМ, ф. 399, воп. 1, спр. 21, арк. 1)
Ксяндзы-літаратары
Юліян Дрэйзін (1879-1942 гг.) — беларускі музыказнавец, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, педагог, супрацоўнік Інстытута беларускай культуры і Беларускай акадэміі навук.
1935 г.
(БДАМЛМ, ф. 401, воп. 1, спр. 59, арк. 1)
Юліян Дрэйзін
Б. Эпімах-Шыпіла сярод членаў камісіі мовы і літаратуры Інстытута беларускай культуры (злева направа) сядзяць: Уладзіслаў Чаржынскі (1897-1974 гг.) — беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык; Алесь Гурло (1892-1938 гг.) — паэт, празаік, перакладчык; Якуб Колас (1882-1956 гг.) — народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Беларускай акадэміі навук; Іван Замоцін (1882-1956 гг.) — беларускі і рускі літаратуразнавец, акадэмік Беларускай акадэміі навук; Сцяпан Некрашэвіч (1883-1937 гг.) — беларускі мовазнавец, грамадскі дзеяч, акадэмік Беларускай акадэміі навук; стаяць: Мікалай Байкоў (1889-1941 гг.) — беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, педагог, вучоны сакратар слоўнікавай камісіі Інстытута беларускай культуры; Язэп Пушча (1902-1964 гг.) — беларускі паэт; Васіль Мачульскі (1893-1973 гг.) — беларускі літаратуразнавец.
г. Мінск. 1926 г.
(БДАМЛМ, ф. 26, воп. 1, спр. 113, арк. 1)
Б. Эпімах-Шыпіла cярод членаў камісіі Інстытута беларускай культуры
Язэп Дыла (1880-1973 гг.) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, вучоны сакратар Інстытута беларускай культуры.
г. Мінск. 1929 г.
(БДАМЛМ, ф. 229, воп. 1, спр. 159, арк. 1)
Язэп Дыла
Антон Грыневіч (1877-1937 гг.) — фалькларыст, кампазітар, выдавец; Язэп Драздовіч (1888-1954 гг.) — мастак, скульптар, этнограф, у час вандровак дзеля збору беларускага фальклору.
[канец 1920-х гг.]
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 3, спр. 61, арк. 2)
Антон Грыневіч