«Залёты»

Анатацыя

Першая публікацыя гэтага твора, напісанага ў 1870 г., з’явілася ў 1918 г. у часопісе «Вольная Беларусь» ( №№ 10-12). У «Залётах» высмейваецца новы сацыяльны тып, які ўсё больш распаўсюджваўся ў парэформеннай вёсцы, — сельскі буржуа, чыімі галоўнымі якасцямі сталі прага нажывы і поўная адсутнасць якіх-небудзь маральных прынцыпаў.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва ёсць рукапіс твора, спісаны Б. Эпімахам-Шыпілам (1893 г.).

Цытата

«С а б к о в і ч. Усе кажуць, што я жыву людскою крыўдай, — дурні! Ось у тым і розум, гэта і штука, каб умець выкарыстаць абмылкі і някемкасць другіх. А сумленне? (Думае). Глупства сумленне!..
…Дурны той, хто гоніцца за сумленнем, калі яно пакінула нас і ўцякло на край свету… Золата — гэта ўсё. Хто мае яго, той патрапіць нават перацягнуць на сваю старану сумленне…».