Зборнік твораў для дзяцей «Міхасёвы прыгоды»

Анатацыя

Зборнік для дзяцей, які складаецца з 18 твораў. Асноўным з’яўляецца паэма «Міхасёвы прыгоды», прысвечаная аўтарам малодшаму сыну, галоўнаму герою твора. Таксама ўключаны вершаваная казка «Дзед і мядзведзь», сатырычны верш «Савось-распуснік». Акрамя тэмы дзяцінства вялікае месца нададзена апісанням прыроды. У кнізе шмат пейзажных вершаў.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 10789)

Цытата

«Добра ў лузе ў час палудны!
      Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
      За лясы плывуць.

Ветрык краскі чуць калыша,
     Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша −
     Конікі трашчаць.»

(«На лузе». [1935-1951 гг.])