Апавяданне «Тоўстае палена»

Анатацыя

Выдадзенае асобным выданнем жартаўлівае бытавое апавяданне пісьменніка, якое паказвае працэс паступовага апускання раззлаванага чалавека. Твор уяўляе сабой характэрны ўзор прозы Я. Коласа дарэвалюцыйнага перыяда.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2718)

Цытата

"Прайшло ўжо з тыдзень часу, а злосць Паўлюка на аб’ешчыка Сучынскага ўсё не астывае. Дый як ёй астыць, скажыце? Пойдзе Паўлюк ранкам даваць каню сена, пападзецца пад ногі палена і лішні раз напомніць Паўлюку тое тоўстае палена, з-за каторага яму Сучынскі звярнуў з каморы дровы. І дзе ён ні паверніцца, то ўсюды так ці начэй натыкаецца на праклятае палена. Пойдзе к суседу, а там як раз на дрывотні пілуюць палена. Зайдзе ў хату, — ў хаці суседзкая жонка, як сумыслу, гаворыць:

– Ото-ж якое тоўстае палена! і ў печ не ўправіш!

Выйдзе Паўлюк на вуліцу, там які-небудзь сабакар ганяецца з паленам за сабакамі."